Пошук

Каляндар

 

Новы архібіскуп-мітрапаліт Вільні  


Новы архібіскуп-мітрапаліт ВільніСвяты Айцец 5 красавіка 2013 г. прыняў адстаўку кардынала Аўдрыса Бачкіса з пасады архібіскупа Віленскага ў сувязі з дасягненнем іерархам пенсійнага ўзросту.
Яго наступнікам папа Францішак прызначыў біскупа Гінтараса Грушаса, пераводзячы яго з пасады Вайсковага ардынарыя для Літвы.

Новы Пастыр Віленскай архідыяцэзіі нарадзіўся ў 1961 г. у Вашынгтоне ў сям’і літоўскіх эмігрантаў.
Скончыў факультэт матэматыкі і інфарматыкі ў Лос-Анджэлесе і да 1989 г. працаваў у якасці тэхнічнага кансультанта ў адной з бізнэс-кампаній.
Адчуў пакліканне і пажадаў стаць святаром на Радзіме. Быў скіраваны для навучання ў Рым.
У 1994 г. атрымаў святарскае пасвячэнне і быў прызначаны генеральным сакратаром літоўскага епіскапату.
У 2001 г. абараніў дактарат па Кананічным праве ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага.
У 2010 г. атрымаў біскупскую сакру і быў прызначаны Вайсковым ардынарыем.

Кардынал Аўдрыс Бачкіс з’яўляўся архібіскупам Віленскім з 24 снежня 1991 г.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

5.04.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier