Пошук

Каляндар

 

Рэкалекцыі "Шлях веры" - Запрашэнне для моладзі  


Рэкалекцыі "Шлях веры"  - Запрашэнне для моладзі  З даўніх часоў сімвалам жыцця і свету ў хрысціянстве лічылася мора, па якім нас у Нябеснае Валадарстве нясе карабель - Царква Хрыстовая. Для кожнага чалавека важна стаць на правільны курс у гэтым падарожжы, каб не збіцца з маршруту, які вядзе нас да канчатковай мэты. Наша дарога - гэта Ісус Хрыстос, Які паказвае нам шлях веры - верны шлях. Тых, хто жадае не заблукаць на жыццёвых раздарожжах, але адшукаць правільны курс свайго жыцця,

Душпастырства моладзі пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску запрашае моладзь на рэкалекцыі:

"Верны шлях: Компас"
19-20 красавіка 2013 г.



Месца правядзення: г. Баранавічы, пр-т Савецкі, 18 (манастыр Сясцёр Місіянерак святой Сям’і)
Праезд ад вакзалу Баранавічы-Палескія: на аўтобусе № 12 да прыпынку «ЦЭЦ», далей — на аўтобусе № 16 да прыпынку «Лядовы палац».
Колькасць месцаў абмежаваная. Аб жаданні ўдзельнічаць неабходна паведаміць па тэлефоне ці на электронную пошту:
+375 33 657 34 50
belaruskimanach@gmail.com а. Антон Нікалаеў, рэдэмптарыст.

11.04.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier