Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
У Чырвоным касцёле ў Мінску змешчаны рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ
Рэлікварый з крывёю благаслаўлёнага па просьбе пробашча парафіі кс. Уладзіслава Завальнюка перадаў Мітрапаліт Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар папы Яна Паўла II. Літургію з нагоды ўрачыстага ўнясення рэліквій узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Святую Імшу канцэлебравалі Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, кс. Уладзіслаў Завальнюк і святары парафіі. Менавіта Ян Павел ІІ, як адзначыў Мітрапаліт Кандрусевіч, «устанавіў нармальныя структуры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі» пасля трох пакаленняў атэізму і вельмі хацеў наведаць нашу краіну. «Не давялося. Аднак сёння з вышыні неба ніхто не можа перашкодзіць яму быць разам з намі», — дадаў іерарх. Звяртаючы ўвагу на рэлікварый з крывёю благаслаўлёнага, арцыпастыр указаў на сутнасную ролю здаровай крыві ў жыцці чалавека, без якой жыццё немагчыма. «Такой здаровай крывёй для Касцёла на працягу 27 гадоў быў Ян Павел ІІ. Ён, які абсалютна даверыў сябе Уваскросламу і Божай Маці, унёс новы імпульс у жыццё Касцёла і даў яму новую надзею, — падкрэсліў іерарх. — Няхай жа рэліквіі крыві бл. Яна Паўла ІІ заўсёды адраджаюць у нас памяць пра гэтага Вялікага Пантыфіка, каб дзякуючы яго навучанню і прыкладу жыцця і служэння Касцёлу адражалася нашае духоўнае здароўе». На заканчэнне літургіі адбылося ўшанаванне рэліквій прысутнымі святарамі і вернікамі. Даведка: традыцыя ўшанавання рэліквій у Каталіцкім Касцёле паходзіць з першых часоў хрысціянства. Калі здараліся выпадкі мучаніцкай смерці хрысціянаў, іншыя вызнаўцы Хрыста збіралі гэтую кроў на хусціны, бо для іх гэта было сведчанне мужнай веры. У тыя ж часы менавіта каля магіл мучанікаў збіраліся хрысціяне і там цэлебравалі літургію. Асабліва ўшаноўваліся рэліквіі ў часы сярэднявечча. У той час у алтары святыняў абавязкова ўмуроўваліся рэліквіі святых як знак злучэння ахвяры Езуса Хрыста з ахвярамі мучанікаў. Умацоўвалі культ ушанавання рэліквій і шматлікія цуды, якія здараліся з тымі, хто маліўся праз заступніцтва святых. Ушаноўваюцца не толькі рэліквіі мучанікаў, але і святых вызнаўцаў, якія памерлі сваёй смерцю. Рэліквіі дапамагаюць вернікам разважаць пра жыццё святога, маліцца праз яго заступніцтва і мабілізуюць да святасці. Паводле Catholic.by |
|
3.04.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
