Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Святы Айцец падзяляе жалобу Апостальскага Нунцыя
«Даведаўшыся пра адыход у вечнасць Вашай дарагой матулі спадарыні Ілкі Джаванны, Святы Айцец жадае даслаць Вам выразы свайго глыбокага спачування, запэўніваючы ў сваёй духоўнай блізкасці, а таксама ўзносячы да Пана гарачыя малітвы аб вечным супакоі для дарагой спачылай, і просіць для Вашай Эксцэленцыі і Вашых родных падтрымкі ў хрысціянскай надзеі і дасылае з вераю ва ўваскрашэнне ў Хрысце як падтрымку сваё Апостальскае благаслаўленне. Я асабіста таксама далучаюся да жалобы і запэўніваю ў малітоўнай памяці ў эўхарыстычнай цэлебрацыі. Кардынал Тарчызіё Бэртонэ, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці». Пахавальную святую Імшу, якая адбудзецца ў 14.30 (паводле сярэднееўрапейскага часу) у аўторак 2 красавіка ў Вероне (Італія) у парафіяльным касцёле Святога Духа, узначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Маці прадстаўніка Святога Айца адышла ў вечнасць 29 cакавіка, у Вялікую пятніцу, у Вероне. Паводле Catholic.by |
|
1.04.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
