Пошук

Каляндар

 


1.03.2025

2 сакавіка 2025 - Нядзеля СырапуснаяНа Ютрані: Ян 20.11-18.

Чытаньні на Літургіі: Рым 13.11-14.4; Мц 6.14-21.

 

Трапар нядзельны

(Тон 8) Ты зышоў з вышыні, Міласэрны, пахаваньне прыняў трохдзённае, каб нас вызваліць ад цярпеньняў. Жыцьцё нашае і Ўваскрасеньне, Госпадзе, слава Табе.

Кандак

(Тон 6). Праваднік мудрых, падаўца розуму, неразумных настаўнік i бедных апякун, умацуй i настаў на розум сэрца маё, Уладару; дай мне слова, Айцовае слова, бо не магу ўстрымаць вуснаў мaix, каб ня клiкaць: "Зжалься нада мною, Міласэрны, бо гіну!"

25.02.2025
Ватыкан яднаецца ў малітве за хворага Папу ФранцішкаНягледзячы на дождж, тысячы людзей сабраліся ў панядзелак 24 лютага 2025 года ўвечары на Плошчы Святога Пятра, каб маліцца за Францішка, які знаходзіцца ў шпіталі з сур'ёзнымі праблемамі здароўя.

 

Кардынал-дзяржсакратар П'етра Паралін, які ўзначаліў малітоўную сустрэчу, давяраючы Папу "магутнаму заступніцтву Маці Божай", прасіў аб падтрымцы ў час выпрабавання і хваробы. Вячэрняя малітва пачалася ў 21.00 і сабрала прадстаўнікоў ватыканскіх дыкастэрый, духавенства і вернікаў.

24.02.2025

Рыгору Барадуліну - 90 год. Узгадваем яго ў малітвеЗ канца 1980-х гадоў Рыгор Барадулін (нар. 24 лютага 1935), адносіў сябе да вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (быў вернікам Парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску).

 

Да 25-годдзя пантыфікату святога Яна Паўла ІІ Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі Папы «Рымскі трыпціх».

24.02.2025
Запрашэнне да малітвы за здароўе Папы ФранцішкаНа Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане будзе праходзіць ружанцовая малітва за Папу з удзелам кардыналаў, супрацоўнікаў Рымскай курыі і структур Рымскай дыяцэзіі.

 

“Ад сённяшняга вечара кардыналы, якія пражываюць у Рыме, разам з усімі супрацоўнікамі Рымскай курыі і Рымскай дыяцэзіі, выказваючы пачуцці Божага Народа, будуць збірацца на Плошчы Святога Пятра а 21.00, каб маліцца Ружанец за здароўе Святога Айца. Сённяшнюю малітву ўзначаліць Яго Эмінэнцыя кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін”, - паінфармавала 24 лютага 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

22.02.2025

ДЗЕЙСНЫ ПРЫКЛАД АПОСТАЛАЎ СЛАВЯНАЎ

 

Спадчына святых Кірыла і Мятода - Слова Божае на роднай мове ды супольная малітва застаюцца дзейсным прыкладам і жывым заклікам для хрысціянаў - асабліва славянаў - да супольнай малітвы і супрацоўніцта на шляху да Еднасці. 

 

21.02.2025
Важны візіт беларускіх біскупаў у ВатыканАрцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Аляксандр Яшэўскі правялі важную сустрэчу з кардыналам-дзяржсакратаром П'етра Паралінам у Ватыкане, абмеркаваўшы становішча Касцёла ў Беларусі.

 

Працягваецца візіт прадстаўнікоў беларускага епіскапата ў Рым, які пачаўся 18 лютага 2025 года. Падчас знаходжання ў Вечным горадзе іерархі прынялі ўдзел у значнай падзеі – біскупскім пасвячэнні Філіпа Чампанэлі, падсакратара Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.

20.02.2025

«Малітоўнік грэка-каталіцкі» даступны на iPhoneНовае прыкладанне «Малітоўнік грэка-каталіцкі» для iOS – беларускамоўны грэка-каталіцкі малітоўнік, які цяпер даступны на iPhone!


Гэта дадатак створана для тых, хто імкнецца жыць і маліцца ў духу беларускай традыцыі Візантыйскага Абраду. Ініцыяцыя прыкладання прымеркавана да свята святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода.

 

Падобны дадатак ужо зарэкамендаваў сябе на Android, і цяпер карыстальнікі Apple змогуць атрымаць доступ да малітоўных тэкстаў, біблійных перакладаў і літургічных тэкстаў у зручным фармаце.

Гэта дадатак створана для тых, хто імкнецца жыць і маліцца ў духу беларускай традыцыі Візантыйскага Абраду.

20.02.2025

ДЗЕЙСНЫ ПРЫКЛАД АПОСТАЛАЎ СЛАВЯНАЎСпадчына святых Кірыла і Мятода - Слова Божае на роднай мове ды супольная малітва застаюцца дзейсным прыкладам і жывым заклікам для хрысціянаў - асабліва славянаў - да супольнай малітвы і супрацоўніцта на шляху да Еднасці. 

 

У Экуменічным Vademecum "Біскуп і Еднасць хрысціянаў" (выдадзеным у Ватыкане ў 2020 г. Папскай Радай спрыяння хрысціянскаму адзінству) знаходзіцца рэкамендацыя:

"паколькі мы падзяляем рэальную сулучнасць (communio) з іншымі хрысціянамі дзякуючы супольнаму хросту, малітва з гэтымі братамі і сёстрамі ў Хрысце адначасова магчымая і неабходная, каб прывесці нас да Еднасці, якой Госпад  жадае для сваёй Царквы". (Vademecum, 36.)

20.02.2025

Два асобнікі "Брэсцкай Бібліі" знойдзеныя каля горада Аполе ў ПольшчыЗнойдзеныя асобнікі  з'яўляюцца арыгіналамі 1563 г. Назва паходзіць ад месца выдання; кніга вядомая таксама як Радзівілаўская Біблія паводле фундатара. 

 

Гэта другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта, Кракаў 1561)  поўны пераклад Святога Пісання на польскую літаратурную мову XVI стагоддзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе ў Брэсце. 

20.02.2025
Патрыярх Барталамей накіраваў ліст падтрымкі Папу ФранцішкуПатрыярх Канстанцінопальскі накіраваў уласнаручны ліст падтрымкі Папу, які знаходзіцца на лячэнні ў рымскай бальніцы Джэмэлі.

 

Барталамей І выказаў спадзяванне на хуткае выздараўленне Францішка і яго вяртанне да выканання сваіх адказных абавязкаў. Як паведамляе афіцыйны сайт Канстанцінопальскага Патрыярхату, ліст быў перададзены 18 лютага 2025 года кардыналу Джорджу Коавакаду, які ўзначальваў ватыканскую дэлегацыю падчас візіту ў Фанар.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier