Новае прыкладанне «Малітоўнік грэка-каталіцкі» для iOS – беларускамоўны грэка-каталіцкі малітоўнік, які цяпер даступны на iPhone!
Гэта дадатак створана для тых, хто імкнецца жыць і маліцца ў духу беларускай традыцыі Візантыйскага Абраду. Ініцыяцыя прыкладання прымеркавана да свята святых Апосталаў Славянаў Кірыла і Мятода.
Падобны дадатак ужо зарэкамендаваў сябе на Android, і цяпер карыстальнікі Apple змогуць атрымаць доступ да малітоўных тэкстаў, біблійных перакладаў і літургічных тэкстаў у зручным фармаце.
Гэта дадатак створана для тых, хто імкнецца жыць і маліцца ў духу беларускай традыцыі Візантыйскага Абраду.
Асноўныя магчымасці прыкладання:
✅ Шырокі выбар малітваў – ранішнія, вячэрнія, перад і пасля святога Прычасця, малітвы да Багародзіцы, за здароўе і розныя патрэбы.
✅ Акафісты – тэксты ў поўным фармаце для асабістай і супольнай малітвы.
✅ Біблія ў 4-х перакладах – У. Чарняўскага, А. Бокуна, В. Сёмухі і Сінадальны пераклад.
✅ Ружанец і Ісусава малітва – тэксты для штодзённай малітвы.
✅ Адрасы парафій Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы і іншыя важныя кантакты
✅ Праца без інтэрнэту – дадатак даступны нават там, дзе няма сеткі.
✅ Зручны інтэрфейс – лёгкі пошук малітваў і біблійных тэкстаў.
Дадатак «Малітоўнік грэка-каталіцкі» – быў створаны па просьбе Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека), каб дапамагчы вернікам у іх духоўным жыцці і падтрымліваць малітоўную традыцыю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Гэта надзейны духоўны памочнік, які заўсёды з вамі.
📲 Спампаваць: https://apps.apple.com/by/app/%D0%BC%D0%B0%D0%BBi%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%BDi%D0%BA-%D0%B3%D1%80%D1%8D%D0%BA%D0%B0-%D0%BA%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96/id6741481336?platform=iphone