Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сьветлая пятніца

Запрашэнне да малітвы за здароўе Папы Францішка  


Запрашэнне да малітвы за здароўе Папы ФранцішкаНа Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане будзе праходзіць ружанцовая малітва за Папу з удзелам кардыналаў, супрацоўнікаў Рымскай курыі і структур Рымскай дыяцэзіі.

 

“Ад сённяшняга вечара кардыналы, якія пражываюць у Рыме, разам з усімі супрацоўнікамі Рымскай курыі і Рымскай дыяцэзіі, выказваючы пачуцці Божага Народа, будуць збірацца на Плошчы Святога Пятра а 21.00, каб маліцца Ружанец за здароўе Святога Айца. Сённяшнюю малітву ўзначаліць Яго Эмінэнцыя кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін”, - паінфармавала 24 лютага 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

 

Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, Матэа Бруні, паведаміў у размове з журналістамі, што “такім чынам Касцёл засведчыць сваю блізкасць да Папы і хворых”.

 

Францішак шпіталізаваны ў рымскай клініцы Джэмэлі з 14 лютага 2025 года з двухбаковым запаленнем лёгкіх. У апошнія дні паведамляецца пра сур’ёзны стан яго здароўя. Тым не менш, Пантыфік застаецца ў прытомнасці і добрым настроі.

 

***

Вернікаў запрашаем далучыцца да вячорнай - у любы зручны час - Малітвы за здароўе Папы Францішка. Можна выкарыстаць Акафіст да Багародзіцы, Ружанец, Псальмы... - у сулучнасці малітвы

+архім. Сяргей (Гаек).

 

Аляксандр Панчанка - Vatican News


24.02.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier