Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сьветлая пятніца

Слова пра спадчыну Роўнаапостальных Кірылы і Мятода ў  Юбілейным Годзе 2025. Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек)  


ДЗЕЙСНЫ ПРЫКЛАД АПОСТАЛАЎ СЛАВЯНАЎ

 

Спадчына святых Кірыла і Мятода - Слова Божае на роднай мове ды супольная малітва застаюцца дзейсным прыкладам і жывым заклікам для хрысціянаў - асабліва славянаў - да супольнай малітвы і супрацоўніцта на шляху да Еднасці. 

 

 

У Экуменічным Vademecum "Біскуп і Еднасць хрысціянаў" (выдазеным у Ватыкане ў 2020 г. Папскай Радай спрыяння хрысціянскаму адзінству) знаходзіцца рэкамендацыя: "паколькі мы падзяляем рэальную сулучнасць (communio) з іншымі хрысціянамі дзякуючы супольнаму хросту, малітва з гэтымі братамі і сёстрамі ў Хрысце адначасова магчымая і неабходная, каб прывесці нас да Еднасці, якой Госпад  жадае для сваёй Царквы". (Vademecum, 36.)


22.02.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier