Два асобнікі "Брэсцкай Бібліі" знойдзеныя каля горада Аполе ў Польшчы
Знойдзеныя асобнікі з'яўляюцца арыгіналамі 1563 г. Назва паходзіць ад месца выдання; кніга вядомая таксама як Радзівілаўская Біблія паводле фундатара.
Гэта другі (пасля каталіцкай Бібліі Леапаліта, Кракаў 1561) поўны пераклад Святога Пісання на польскую літаратурную мову XVI стагоддзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе ў Брэсце.
Гэта і адзін з першых поўных перакладаў новага часу з моў арыгіналу: іўрыта і грэцкай мовы. Самая вялікая і багата аформленая беларуская друкаваная кніга XVI стагоддзя.
З прыкладна тысячы апублікаваных асобнікаў да нашых дзён захавалася менш за 140 асобнікаў гэтай кнігі.
Знаходка пацвярджае гістарычныя сувязі пратэстантаў у Верхняй Сілезіі з рэфармацкімі кругамі на Беларускіх Землях.
Паводле Deon.pl
|