Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


26.05.2022

29 мая 2022 г. - у Мінску пройдзе працэсія Божага ЦелаУ апошнюю нядзелю мая ў Мінску пройдзе агульнагарадская працэсія Божага Цела, у якой удзельнічаюць святары і вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій.

 

Як паведаміла Мінска-Магілёўская Мітрапалітальная курыя, урачыстасць распачнецца а 9-й гадзіне святой Імшой на палявым алтары каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці, 44 А).

 

Пасля Імшы адбудзецца працэсія з Залатой Горкі па праспекце Незалежнасці з традыцыйнымі чатырма прыпынкамі, якая завершыцца каля касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл на плошчы Незалежнасці).

 

Усіх святароў і вернікаў запрашаюць узяць удзел ва ўрачыстасці і Эўхарыстычнай працэсіі, якая ў мінулыя два гады ў Мінску не праводзілася ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

 

Паводле Catholic.by

25.05.2022

У ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВАУ Скоп'е супольнае ўшанаванне мошчаў св. Кірыла Салунскага, настаўніка славянаў.  

 

24 траўня 2022 года, у свята святых братоў Кірыла і Мятода, у дзень калі Македонская Праваслаўная Царква - Охрыдская Архіепіскапія  набыла аўтакефальны статус, грэка-каталіцкі епарх Струміцы і Скоп'е Высокадастойны Уладыка Кірыл (Кіра Стоянаў) перанёс адзіныя ў Македоніі мошчы свяціцеля Кірыла Салунскага ў праваслаўны катэдральны сабор святога Клімента Охрыдскага» у Скоп'е, па просьбе архіепіскапа Стэфана.   

25.05.2022

Кардынал Матэо Дзуппі стаў новым кіраўніком італьянскага епіскапату24 мая Папа Францішак менаваў кардынала Матэо Марыю Дзуппі, арцыбіскупа Балонскага, Старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Італіі.


Раніцай 24 мая італьянскія біскупы, сабраныя на 76-м агульным сходзе епіскапату, правялі галасаванне, у выніку якога былі вызначаны тры кандыдаты на вышэйшую пасаду ў Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Імёны трох кандыдатаў былі прадстаўлены Папу Францішку на аўдыенцыі, якая прайшла ў аўторак у ватыканскай зале Паўла VI. Як паведаміла прэс-служба Святога Пасаду, сустрэча італьянскіх іерархаў са Святым Айцом працягвалася каля дзвюх гадзін.

24.05.2022
Папа Францішак прыняў прэм’ераў Паўночнай Македоніі і Балгарыі22 мая 2022 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыях Прэм’ер-міністра Паўночнай Македоніі Дзімітара Кавачэўскага і Прэм’ер-міністра Балгарыі Кірыла Петкава.

 

Палітыкі прыбылі ў Ватыкан з візітам з нагоды Дня славянскага пісьменства. Ён адзначаецца славянскімі народамі, якія выкарыстоўваюць кірылічны алфавіт, 24 мая. У гэты дзень Праваслаўныя Цэрквы ўшаноўваюць памяць святых Кірыла і Мятода, асветнікаў і апосталаў славян.

20.05.2022

Пантыфік: цёмная хмара вайны апусцілася на Усходнюю ЕўропуФранцішак прыняў даверчыя граматы новых паслоў Пакістана, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Бурундзі і Катара пры Святым Пасадзе. Цырымонія прайшла 19 мая 2022 года ў Апостальскім палацы Ватыкана.

 

“Не існуе ідэальнага перыяда, каб пачынаць новую місію, новую працу”, але актуальны перыяд безумоўна з’яўляецца асабліва складаным, адзначыў Папа, звяртаючыся да дыпламатаў.

 

“Апошні раз я сустракаўся з вашымі калегамі ў студзені, калі чалавечая сям’і пачынала ўздыхаць з палёгкай, бо мы павольна, але ўпэўнена вызваляліся ад пандэміі. Здавалася, што мы, нарэшце, зможам вярнуцца ў пэўным сэнсе да нармальнага жыцця, хоць і памятаючы пра ўрок, які атрымалі на працягу апошніх двух гадоў. Затым, цёмная хмара вайны апусцілася на Усходнюю Еўропу, прамым ці ўскосным чынам ахінуўшы ўвесь свет”, - заўважыў Пантыфік.

19.05.2022
Катэхетычная сустрэча па тэме: Запаведзі Божыя: Частка ІІ

Правядзе сустрэчу айцец Зміцер Чарнэль.

 

20-га траўня 2022

18:30 – Боская Літургія

19:30 – Сустрэча

 

Грэка-каталіцкі цэнтр Праведнага Язэпа

Менск, вул. Арджанікідзэ, 6

 

Не забудзьцеся медыцынскія маскі.

18.05.2022

18 траўня: Дзень нараджэння Папы Рымскага Яна Паўла ІІЯн Павел II (свецкае імя: Караль Юзэф Вайтыла, па-польску: Karol Józef Wojtyła)

*18 траўня 1920; + 2 красавіка 2005. Папа Рымскі, першы папа-славянін.    


Кананізацыя  св. Яна Паўла ІІ адбылася 27 красавіка 2014 г. у Рыме, на плошчы Святога Пятра.                            

У каляндары Каталіцкай Царквы  літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, папы рымскага,  адзначаецца 22 кастрычніка.

18.05.2022

У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў14 і 15 мая ў Гомелі была арганізавана выстава копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія перэгрынуюць па краіне.

 

Удзел у гэтай духоўна-культурнай падзеі ўзялі арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, а таксама праваслаўны архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан і Вікарый Гомельскай епархіі епіскап Светлагорскі Амвросій.

 

Мерапрыемства адбывалася ў Гомельскім абласным драматычным тэатры.

14.05.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 15.05.2022.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

12.05.2022
Папа Францішак да копцкага Патрыярха: сяброўства – надзейны шлях да адзінстваПапа выказваў падзяку за духоўную лучнасць, якая існуе паміж Пасадам святога Пятра і Пасадам святога Марка і запэўніў егіпецкага копцкага Патрыярха ў сваім сяброўстве з Хрысце.

 

10 мая 2022 года з нагоды Дня сяброўства паміж коптамі і католікамі Францішак скіраваў ліст да Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавардаса ІІ. “Уважлівыя да слоў Хрыста – “Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам” (Ян 15,14) – можам працягваць нашу пілігрымку хрысціянскага братэрства, асабліва ў святле падрыхтоўкі святкавання, у наступным годзе, 10-й гадавіны нашай памятнай сустрэчы ў Рыме і 50-годдзя гістарычнай сустрэчы паміж папам Паўла VI і папам Шэнудам ІІІ”, - напісаў Папа.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier