Ян Павел II (свецкае імя: Караль Юзэф Вайтыла, па-польску: Karol Józef Wojtyła)
*18 траўня 1920; + 2 красавіка 2005. Папа Рымскі, першы папа-славянін.
Кананізацыя св. Яна Паўла ІІ адбылася 27 красавіка 2014 г. у Рыме, на плошчы Святога Пятра.
У каляндары Каталіцкай Царквы літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, папы рымскага, адзначаецца 22 кастрычніка.
+++
МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II
О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.
Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса Добрага Пастыра.
Ён паказаў сьвятасць як узор штодзённага хрысьціянскага жыцьця, як шлях для дасягненьня вечнай еднасьці з Табою, Божа.
Дай нам Госпадзе, праз Яго заступніцтва, згодна з Тваёю воляю, тую ласку, аб якой просім з вераю ды надзеяй.
Амін.