Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў
Удзел у гэтай духоўна-культурнай падзеі ўзялі арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, а таксама праваслаўны архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан і Вікарый Гомельскай епархіі епіскап Светлагорскі Амвросій.
Мерапрыемства адбывалася ў Гомельскім абласным драматычным тэатры.
Тады абразы былі толькі праездам у Гомелі, а цяпер засталіся ў другім па велічыні беларускім горадзе на тыдзень.
Пра леташнюю перэгрынацыю абразоў распавёў ксёндз Яўген Эйсмант SAC. Ён адзначыў, што, калі падчас пандэміі нельга было здзяйсніць пілігрымкі ў Марыйныя санктуарыі, была арганізавана перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў на аўтамабілях працягласцю больш за тры тыс. кіламетраў. Ёй спадарожнічалі тры асноўных інтэнцыі: аб спыненні каранавірусу, аб супакоі і адраджэнні веры на нашай зямлі і ва ўсім свеце, а таксама аб хутчэйшай адбудове пасля пажару Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.
Моцна развітое ў Касцёле і ў Царкве ўшанаванне Марыі яднае католікаў і праваслаўных у супольным адказе на выклікі часу з мэтай абараняць хрысціянскія каштоўнасці»,— падкрэсліў заслужаны каталіцкі іерарх.
Словы падзякі арганізатарам духоўна-культурнай падзеі выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі.
Чыноўнік пажадаў, каб такіх ініцыятываў, якія ўмацоўваюць людзей духоўна, на тэрыторыі вобласці было больш.
Да сабраных прамовіў таксама біскуп Велікаселец, які заахвоціў да малітвы і раздаў абразкі з выявай Маці Божай.
Падчас выставы з духоўнай музычнай праграмай на сцэне драмтэатра выступіў парафіяльны хор мінскага касцёла святога Сымона і святой Алены «Голас душы», а на наступны дзень тут гучалі спевы праваслаўных хораў.
З драмтэатра абразы Маці Божай былі перавезены ў гомельскі касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі па адрасе: вул. Савецкая, 118.
У гэтай святыні копіі ікон будуць знаходзіцца да 20 мая, пасля чаго іх прывітаюць вернікі парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове.
Тэкст і фота: Віктар Ведзень / Catholic.by |
|
18.05.2022
|






Сёньняшняе чытаньне:
