Пошук
Нядзельнае казаньне
|
аўторак
ЛІСТАПАДА |
У ДУХУ МІЖКАНФЕСІЙНАГА БРАТЭРСТВА
24 траўня 2022 года, у свята святых братоў Кірыла і Мятода, у дзень калі Македонская Праваслаўная Царква - Охрыдская Архіепіскапія набыла аўтакефальны статус, грэка-каталіцкі епарх Струміцы і Скоп'е Высокадастойны Уладыка Кірыл (Кіра Стоянаў) перанёс адзіныя ў Македоніі мошчы свяціцеля Кірыла Салунскага ў праваслаўны катэдральны сабор святога Клімента Охрыдскага» у Скоп'е, па просьбе архіепіскапа Стэфана.
Мошчы былі выстаўлены падчас Боскай Літургіі, якую узначалілі архіепіскап Македонскі і Охрыдскі Яго Блаславенства Стэфан і сербскі патрыярх Яго Святасць Парфірый. На Боскай Літургіі прысутнічаў Уладыка Кірыл (Кіра Стоянаў у суправаджэнні святароў: а. Мар'яна Рыстова і а. Томаша Бака.
Пасля Літургіі прысутныя вернікі мелі магчымасць памаліцца перад мошчамі свяціцеля Кірыла Салунскага і ўшанаваць іх.
Адзіныя ў Македоніі мошчы св. Кірыла Салунскага, якія належаць Каталіцкай Царкве, маюць пасведчанне аб сапраўднасці, выдадзенае кампетэнтнымі царкоўнымі ўладамі Рымскай дыяцэзіі, дзе знаходзіцца магіла святога Кірыла.
Паводле katolici.mk |
|
25.05.2022
|






Сёньняшняе чытаньне:
