Пошук

Каляндар

 

29 мая 2022 г. - у Мінску пройдзе працэсія Божага Цела  


29 мая 2022 г. - у Мінску пройдзе працэсія Божага ЦелаУ апошнюю нядзелю мая ў Мінску пройдзе агульнагарадская працэсія Божага Цела, у якой удзельнічаюць святары і вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій.

 

Як паведаміла Мінска-Магілёўская Мітрапалітальная курыя, урачыстасць распачнецца а 9-й гадзіне святой Імшой на палявым алтары каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці, 44 А).

 

Пасля Імшы адбудзецца працэсія з Залатой Горкі па праспекце Незалежнасці з традыцыйнымі чатырма прыпынкамі, якая завершыцца каля касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл на плошчы Незалежнасці).

 

Усіх святароў і вернікаў запрашаюць узяць удзел ва ўрачыстасці і Эўхарыстычнай працэсіі, якая ў мінулыя два гады ў Мінску не праводзілася ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

 

Паводле Catholic.by


26.05.2022

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier