Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


13.07.2008
Пасланьне Найдастойнага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі на завяршэньне XIV штогадовай Пілігрымкі грэка-католікаў, Полацк, 13 ліпеня 2008 г.
13.07.2008
13 ліпеня адзначаем дзень успаміну Блаславенай Мар'яны Бярнацкай. З гэтай нагоды штогод у вёсцы Наўмовічы, што на Гарадзеншчыне зьбіраюцца на сумесную малітву рыма- і грэка-католікі. Ніжэй прапануем Пастарскае прывітаньне айца архімандрыта Сяргея Гаека ўдзельнікам Малітоўнага ўспаміну Блаславёнай Мар’яны.
13.07.2008
Успамін 65 год ад  мучаніцкай сьмерці Экзарха беларускіх грэка-католікаў айца Антона Неманцэвіча
У суботу 12 ліпеня 2008 г. удзельнікі XIV пілігрымкі беларускіх грэка-католікаў з Віцебска да Полацка затрымаліся ў вёсцы Струньня (каля Полацка), пры крыжы, што стаіць на месцы былой рэзыдэнцыі Ўніяцкіх Мітрапалітаў. Там Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандыт Сяргей узначаліў Паніхіду за ерархаў, сьвятароў, манахаў, манахіняў ды сьвецкіх вернікаў Уніяцкай Царквы. У рамках паніхіды ўзгадана 65-годдзе мучаніцкай сьмерці Экзарха беларускіх грэка-католікаў а. Антона Неманцэвіча ў мінскай турме СД. Нижэй прапануем тэкст Памінальнага слова Апостальскага Візітатара.
4.07.2008
Украіну наведае прэфэкт Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў

10-15 ліпеня ва Ўкраіне будзе знаходзіцца прэфэкт Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры. Запрашэньне наведаць Украіну было перададзена асабіста Кардыналу падчас візіту грэка-каталіцкіх біскупаў Ad limina Apostolorum , які адбываўся з 28 студзеня па 2 лютага бягучага году.

Кангрэгацыя для Ўсходніх Цэркваў была створана Папам Піем ІХ 6 студзеня 1862 году як частка Кангрэгацыі пашырэньня веры, атрымаўшы назву Congregatio de Propaganda Fide pro negotiis ritus orientalis. Папа Бенядыкт XV 1 траўня 1917 году надаў ёй іншую назву – Кангрэгацыя для Ўсходніх Цэркваў (Congregatio pro Ecclesia Orientali).
4.07.2008
Будслаў. 1-2 ліпеня

1-2 ліпеня 2008 года ў Будславе прайшло сьвята Будслаўскай Божай Маці. Грэка-католікі прымалі ўдзел ва ўсіх урачыстых цэрэмоніях. Наогул, здаецца, ня было розніцы паміж веравызнаньнямі: ці ты католік, ці ты грэка-католік, ці праваслаўны (а яны таксама былі на сьвяце). І гэта, здаецца, было самым каштоўным. Тое, што на гэтыя суткі “усе былі адзіныя”, усе былі проста хрысьціянамі, проста дзецьмі Божымі...
28.06.2008
29 чэрвеня - Урачыстасьць сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла

+
Архім. Сяргей Гаек
Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
------------------------------------------------------------------------
Пастырскі заклік да малітвы за Царкву ў Беларусі
з нагоды ўрачыстасьці сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла 2008 г.
27.06.2008
Дзень успаміну сьвятамучаніка Мікалая Чарнэцкага

Дзень успаміну сьвятамучаніка Мікалая Чарнэцкага --апекуна Цэнтральна-Заходняга протапрэзбітэрату Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы


Сёньня згадваем памяць сьвятамучаніка Мікалая Чарнэцкага, апекуна Цэнтральна-Заходняга протапрэзьбітэрату Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Ён праславіўся пабожным жыцьцём, незвычайнай сьціпласьцю і руплівасьцю ў апостальскай працы, асабліва для ўзьяднаньня цэркваў.

Быў прызначаны ў 1926 годзе Апостальскім Візітатарам каталікоў усходняга абраду на Валыні, Палесьсі і Падляшшы. З 9 кастрычніка 1939 па 9 верасьня 1940 выконваў абавязкі Апостальскага Экзарха для беларусаў-католікаў усходняга абраду. У 1945 годзе быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Безнадзейна хворы выйшаў на волю толькі ў 1956 годзе. Ягоная сьмерць стала наступствам знаходжаньня ў лагерах. Быў уважаны за сьвятога ўжо пад канец свайго жыцьця.
26.06.2008
27 чэрвеня – Сьвята ў менскай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Паданьне сьцьвярджае, што ў XV стагоддзі ікона Маці Божай Нястомнай Дапамогі (грэцкі арыгінал XIV стагоддзя) была скрадзена нейкім купцом са сьвятыні на высьпе Крыт ды прывезена на караблі ў Рым. Падчас падарожжа на моры здарылася бура, і жыцьцё пасажыраў апынулася ў небясьпецы.
20.06.2008
Прамова Кардынала Тарчызіо Бэртонэ у Грэка-каталіцкім Цэнтры у Менску 19 чэрвеня 2008 г.
20.06.2008
Прывітальнае Слова Архімандрыта Сяргея

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier