Пошук

Каляндар

 

Сабор манаства УГКЦ  


Сабор манаства УГКЦ

23 жніўня завяршыла сваю працу трэцяя заключная сэсія Сабору манаства Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы на тэму “Служэньне і пасланьніцтва богапасьвячаных асобаў”, якая адбывалася з 19 па 23 жніўня ў памяшканьні Львоўскай духоўнай сэмінарыі Сьвятога Духа. Першая сэсія на тэму “Ідэнтычнасьць манаства УГКЦ” адбылася ў 2004 годзе, другая – “Пакліканьне і выхаваньне богапасьвячаных асобаў” – у 2006 годзе. Кожнай сэсіі Сабору папярэднічалі адпаведныя канферэнцыі.

Сёлетняя сэсія мела на мэце не толькі разважыць асаблівасьць служэньня і місіі манаства ў цяперашнім сьвеце, у актуальных умовах жыцьця Царквы, але і падсумаваць напрацоўкі мінулых пяці гадоў супольнай працы.

Вынікам працы Сабору стала прыняцьце Саборнага дакументу “Перамяненьне ў Госпадзе. Ідэнтычнасьць манаства ў пакліканьні і служэньні УГКЦ”, які стаўся плодам глыбокага, засяроджанага разважаньня богапасьвячаных асобаў над пытаньнямі сваёй тоеснасьці, свайго пакліканьня і місіі.

Актыўны ўдзел у працы Сабору і канфэрэнцый прымала манахіня Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы сястра Вікторыя Чэкан, якая дзелілася досьведам місійнага служэньня ў Беларусі.

23.08.2008

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier