1 верасня – пачатак царкоўнага году, які паводле старазапаветнай традыцыі пачынаўся восеньню. Гэтая практыка прынялася таксама ў Візантыі. У гэты дзень у цэрквах чытаецца ўрывак з Евангельля пра Ісуса, які прыйшоў у назарэцкую сінагогу і разгарнуўшы кнігу Ісаі прачытаў сабраным словы пра Месію. Каторы прыйшоў абвяшчаць спакой, збаўленьне, свабоду і “год ласкі Госпада”.
У нядзелю 31 жніўня ў нашай прафіі мы маліліся за новы акадэмічны і літургічны год, каб гэты год стаўся для нас сапраўды “годам ласкі Госпада” – усе вучні, студэнты, настаўнікі і выкладчыкі атрымалі асаблівае блаславенства.