Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Сьвята Усьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў парафіі сьв. Язэпа.  


Сьвята Усьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў парафіі сьв. Язэпа.

Сьвята Ўсьпеньня Багародзіцы ўзьнікла ў Vстаг. у Палестыне.У аснову багаслужэбных тэкстаў сьвята лягла раньняя царкоўная традыцыя, якая знайшла сваё адлюстраваньне ў ІV ст. у апокрыфным творы “Перастаўленьне Марыі”. Ён мае вялікую важнасьць як раньняе сьведчаньне веры ў тое, што Багародзіца пасьля сьмерці была ўзятая цялесна на неба.

Сьвята Усьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў парафіі сьв. Язэпа.

З яго даведваемся, што за тры дні да сьмерці зьявіўся Багародзіцы Анёл Габрыэль і абвясьціў час пераходу да вечнасьці. У дзень Яе сьмерці дзіўным чынам з усіх канцоў зямлі сабраліся ў Ерусалім апосталы. Часта на іконах Усьпеньня можна пабачыць апосталаў, якія пераносяцца на хмарах, каб разьвітацца з Прачыстай Маці. Яна хацела быць пахаванаю ў Гэтсіманіі каля сваіх бацькоў і Абручніка Язэпа. Паданьне сьцьвярджае, што Хрыстос у суправаджэньні анёлаў і сьвятых прыйшоў па душу Сваёй Маці. Апосталы на сваіх плячах занесьлі Яе цела да труны. На трэці дзень прыйшоў апостал Тамаш, які не быў на пахаваньні, і вельмі хацеў у апошні раз паглядзець на Багародзіцу. Калі ж труну адкрылі, Яе цела там не было, засталіся толькі пахавальныя рызы. Тады ўсе зразумелі, што Яна з душою і целам была ўзятая на неба.

Сьвята Усьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў парафіі сьв. Язэпа.

Беларускі Менск мае на сваім старажытным гербе выяву Ўнебаўзяцьця Багародзіцы.

Парафіяне нашай парафіі сёньня асабліва маліліся аб заступніцтве і апецы Маці Божай над Ейным горадам, а таксама ўсім беларускім народам.

Паводле традыцыі ў гэты дзень асьвячаюцца духмяныя зёлкі.

Схм. Вікторыя (Чэкан)

15.08.2008

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier