Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


19.06.2009
Біскупская хіратонія Ўладыкі Кірыла (Васіля) - Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Αξιος, Аксіос, Aksios!

У нядзелю 14 чэрвеня 2009 г., у рымскай базыліцы Santa Maria Maggiore адбылася біскупская хіратонія Ўладыкі Кірыла (Васіля), новага Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. У той самай базыліцы, у якой Папа Гадрыян ІІ ў 869 г. (гэта значыць - 1140 год раней) высьвяціў на біскупа Апостала Славянаў - сьв. Мятода (Салунскага).
18.06.2009
Кардынал Філіп Барбарэн маліўся ў Альбярціне
7-10 чэрвеня 2009 г. Прымас Францыі, Архібіскуп Ліёну Кардынал Філіп Барбарэн наведаў Беларусь.
Кардынал разам са сваёй дэлегацыяй сустракаўся з ерархамі розных канфесіяў Беларусі: Мітрапалітам Філарэтам (Праваслаўная Царква), Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам (Рыма-каталіцкая Царква) ды Архімандрытам Сяргеям Гаекам (Грэка-каталіцкая Царква), які 8 чэрвеня саслужыў з Кардыналам сьв. Імшу ў мінскай рыма-каталіцкай катэдры.
18.06.2009
Сьвята Божага Цела – супольнае сьведчаньне каталікоў двух абрадаў
10 дзён пасьля Ўрачыстасьці Зыходу Сьвятога Духа (Пяцідзесятніцы) ў каляндары лацінскага абраду прыпадае Сьвята Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела) – у гэтым годзе гэта быў чацьвер 11 чэрвеня. Паколькі ў Беларусі гэта працоўны дзень, звычайна ў дыяцэзіях арганізуюцца ўрачыстыя працэсіі ў бліжайшую суботу або ў нядзелю.
19.04.2009
Сьветлая Субота і Нядзеля Тамаша
Увесь Сьветлы тыдзень, на кожнай службе, мы шматкроць сьпяваем песьню Перамогі: “Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў” і ад гэтага, сапраўды немагчыма, хоць на хвіліну забыць, што Госпад гэтую Перамогу даруе табе.

У гэтую Суботу, а яна ў нашай традыцыі называецца Сьветлай, у нашай парафіі адбыўся Сьвяты Хрост, наш Пробашч, айцец Андрэй ахрысьціў немаўлятка Мітрафана, сына нашых парафіянаў Андрэя і Лілі Патаповічаў – віншуем, Многія леты!
14.04.2009
Вялікая Субота
Вялікая Субота выдалася вельмі сонечнай. Столькі сонечнага сьвятла ўлівалася праз вокны ў Капліцу Усіх Сьвятых Беларускіх, што рабілася вельмі радасна – вось-вось зазьзяе “нашае Сонца – Хрыстос”.

“Вячэрня Вялікай Суботы разам з Літургіяй сьв. Базыля – гэта чаканьне Ўваскрасеньня. Таму яна пачынаецца ўваскроснымі нядзельнымі песьнямі 1 тону: "Вячэрнія нашы малітвы прымі, сьвяты Госпадзе, і дай нам адпушчэньне грахоў, бо Ты Адзіны, які даў сьвету ўваскрасеньне". У чытаньнях са Старога Запавету даюцца прыклады Божага збаўленьня (пераход гэбрэяў праз Чырвонае Мора, кніга прарока Ёны, уваскрасеньне памерлых праз прарокаў Ільлю і Елісея, збаўленьне ў Бабілёне трох гэбрэйскіх юнакоў, укінутых у распаленую печ і інш.). На Літургіі замест "Сьвяты Божа…", сьпяваецца "Усе вы, што ў Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся", на ўспамін аб тым, што ў ранейшыя часы на гэтым месцы адбываўся хрост катэхумэнаў, г. зн. тых, што жадалі прыняць веру Хрыстовую і былі да гэтага належна прыгатаваныя.” І ў нас адбыўся Сьвяты Хрост – Архімандрыт Сяргей ахрысьціў Андрэя і Васіля – віншуем новаахрышчаных.
12.04.2009
Велікоднае Пасланьне мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана Апостальскага Візітатара для Беларусаў Замежжа
Сьвяты апостал Мацвей расказвае, як пасля ўваскрасення Хрыстовага тыя, што былі найбольш вінаватыя ў Ягонай крыжовай смерці, хацелі схаваць перад людзямі Ягонае ўваскрасенне і, «параіўшыся, далі жаўнерам (што сцераглі магілу Хрыста) шмат грошай і сказалі: ’Кажыце так: Ягоныя вучні прыйшлі ўночы і ўкралі Яго, калі мы спалі’ »(Мц 28:12 13).

Можна сказаць, што гэта быў прыклад спробы абмежавання свабоды сродкаў масавай інфармацыі, пра што так часта даводзіцца чуць у нашыя дні. І гэта зусім зразумела, бо кожны аўтарытарны рэжым, які жадае мець поўны кантроль над сваімі падуладнымі, баіцца праўды і таму ўводзіць цэнзуру на весткі, якія падаюцца да агульнага ведама. Хрыстос сказаў: «Праўда вас зробіць свабоднымі»(Ян 8:32).
10.04.2009
У малітве перад сьвятой Плашчаніцай  успамінаем Экзарха-Мучаніка Антона Неманцэвіча
Вялікая Пятніца і Вялікая Субота – дні ў якіх хрысьціяне візантыйскага абраду, разважаючы таямніцу пахаваньня Ісуса Хрыста, пакланяюцца ў храмах сьвятой Плашчаніцы, гэта добрая нагода, каб у малітве ўзгадаць шматлікіх пакутнікаў, месца пахаваньня якіх невядомае. Сярод іх ёсьць і Экзарх беларускіх грэка-католікаў а. Антон Неманцэвіч – дакладнае мейсца ягонай магілы так і не знойдзена.
Вядома толькі, што Ён быў замучаны нямецкімі нацыстамі ў менскай турме SD і быў пахаваны 9 студзеня 1943 г. на нямецкіх могілках у Менску сьвятаром мясцовай праваслаўнай Царквы.

З ініцыятывы Протапрэзьбітара Цэнтральна-Заходняга Дэканату БГКЦ а. Андрэя Абламейка, у Вялікую Суботу 11 красавіка ў Парафіяльным Цэнтры сь. Язэпа грэка-католікі Менска ў малітве перад Плашчаніцай Гасподняй узгадаюць Экзарха-Мучаніка. А паколькі не знойдзеная ягоная магіла, будзе асьвячаная і складзена ў адмысловай капсулі зямля з могілак, дзе быў ён пахаваны.
Малітву а 9:00 гадз. раніцы ўзначаліць Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей, які ў Вялікую Пятніцу – 10 красавіка наведаў Альбярцін ды маліўся перад крыжом усталяваным на месцы служэньня і арыштаваньня нямецкім гэстапа Экзарха Антона.
10.04.2009
Пастырскае Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на сьвята Пасхі Хрыстовай 2009 году
Вялебныя Айцы сьвятаслужыцелі!
Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

1. У сьвяточныя дні Сьвятой Пасхі Хрыстовай пакланяемся Крыжу і славім Уваскрасеньне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Уваскрасеньня нельга аддзяляць ад Крыжа, а Крыжа – ад Уваскрасеньня, бо Ўваскрасеньне Гасподняе – гэта сьвята перамогі над сьмерцю, а Крыж – гэта знак гэтае перамогі.

Сьвяты Ян з Дамаску пісаў: ”Не чымсьці іншым, як толькі Крыжом Госпада нашага Ісуса Хрыста сьмерць была зьнішчаная, грэх прабацькоўскі – ачышчаны, пекла – пазбаўленае сваёй здабычы, і даравана ўваскрасеньне. Менавіта ім вяртаемся мы да першапачатковага шчасьлівага стану, ім адчыненыя брамы раю, праз яго нашая прырода села праваруч Бога і мы зрабіліся дзецьмі Божымі і спадкаемцамі Яго. Усё гэта зроблена Крыжом”.

У Крыжы праявілася ўсемагутнасьць Божая. У Крыжы бачым мы ўжо не сьмерць, а перамогу над сьмерцю, Ўваскрасеньне Хрыстовае і знак агульнага ўваскрасеньня ўсіх тых, што вераць у Хрыста. Для нас, хрысьціянаў, гэта знак надзеі і знак жыцьця, і менавіта гэта мы вызнаем, калі ўшаноўваем Крыж Хрыстовы, калі робім знак сьвятога Крыжа, калі носім гэты знак не толькі ў сэрцах, але і яўна на целах нашых.

Такім чынам мы сьведчым, што Ісус Хрыстос – Збаўца і Пераможца сьмерці, Той, Хто ўцелавіўся, прынёс Добрую Вестку – Сьвятое Евангельле, памёр дзеля нас і ўваскрос, каб мы мелі вечнае жыцьцё.
9.04.2009
Кардынал Казімір Свёнтэк целебраваў святую Ішму ў 70-ю гадавіну свайго святарскага служэння
8 красавіка 2009 г. у пінскай катэдры Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі, кардынал Казімір Свёнтэк у 70-ю гадавіну свайго святарскага служэння цэлебраваў урачыстую святую Імшу. У літургіі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, усе біскупы Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС, шматлікія святары, законнікі і законніцы, у тым ліку айцец Яўген Усошын ды некаторыя семінарысты БГКЦ.
5.04.2009
Завяршыліся Вялікапосныя рэкалекцыі
Вялікапосныя рэкалекцыі ў Менску праходзілі ў два этапы. Першы этап – рэкалекцыі для парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі і парафіі Сьвятога Духа адбываліся з 26.03 па 29.03.2009 году. Другі этап – рэкалекцыі для нашай парафіі Сьвятога Язэпа і парафіі Сьвятога Міколы Цудатворцы адбываліся ў нашым парафіяльным Цэнтры сьв. Язэпа з 03.04 па 05.04.2009 года.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier