Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Перамяненьне Гасподняе  


Перамяненьне Гасподняе
Учора, 6 жніўня, мы адзначалі сьвята Перамяненьня Госпада нашага Ісуса Хрыста – адно з найбольшых сьвятаў Гасподніх у царкоўным календары. У перамяненьні Хрыстос адкрыў вучням вечную і непамінальную сваю славу. Гэтым Ён умацаваў іхнюю веру, каб яны не пахіснуліся ў час выпрабаваньняў.

Перамяненьне Гасподняе
Боскую Літургію ў нашай парафіі ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек) у спаўслужэньні з а. Андрэем Абламейкам, а. Яўгенам Усошыным, душпастырам Парафіі сьв. Міколы Цудатворцы, і новапрызначаным а. дыяканам Аляксандрам Аўдзеюком.

Перамяненьне Гасподняе
Напрыканцы Сьвятой Літургіі Ўладыка прывітаў са сьвятам усіх прысутных, асабліва а. Аляксандра, які ад гэта дня прызначаны на дыяканскае служэньне ў нашай парафіі, і блаславіў садавіну, якая паводле старажытнай традыцыі асьвячаецца ў гэты дзень як “пачаткі пладоў”.

7.08.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier