Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

ПРЫЙДЗІЦЕ, ПРЫМІЦЕ ДУХА СЬВЯТОГА  


ПРЫЙДЗІЦЕ, ПРЫМІЦЕ ДУХА СЬВЯТОГА
Беларускія грэка-католікі на ”Кангрэсе Пакланеньня”

14-18 ліпеня 2009 г. прадстаўнікі БГКЦ удзельнічалі ў міжнародным ”Кангрэсе Пакланеньня” арганізаваным каталіцкай Супольнасьцю EMMANUEL у французскім мястэчку Paray-le-Monial. Гэтае мейсца вядомае ад часу зьяўленьняў Ісуса Хрыста сьвятой манахіні Маргарыце Марыі (Алякок) ў 1629 г. і ўстанаўленьня ў Каталіцкай Царкве культу Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса.

ПРЫЙДЗІЦЕ, ПРЫМІЦЕ ДУХА СЬВЯТОГА
У намёце спатканьняў вісеў абраз (ікона), на якім Сэрца Ісуса Хрыста было прадстаўлена, як эўхарыстычная Гостыя (Агнец). Гэтая ікона была заклікам да малітоўнага пакланеньня Ісусу Хрысту ў Сьвятых Дарах Эўхарыстыі.
І на самой справе кожны дзень у праграме Кангрэсу быў час на Эўхарыстычную Адарыцыю ( пакланеньне Сьвятым Дарам). Гэта давала ўдзельнікам Кангрэсу магчымасьць асэнсаваць Эўхарыстыю, як крыніцу Боскай Любові, як Сакрамант Духа Сьвятога.

ПРЫЙДЗІЦЕ, ПРЫМІЦЕ ДУХА СЬВЯТОГА
Тым больш, што на іконе ў кнізе, якую трымае Ісус Хрысос зьмешчаныя словы Евангельля ” Прыміце Духа Сьвятога”.

ПРЫЙДЗІЦЕ, ПРЫМІЦЕ ДУХА СЬВЯТОГА
У духовых дакладах (канферэнцыях) падкрэсьлівалася, што крыніцай любові да Бога – а значыць і жаданьне Яго адараваць (Яму пакланяцца) – ёсць Любоў, якою адорвае нас Ісус Хрыстос са свайго Сэрца.

ПРЫЙДЗІЦЕ, ПРЫМІЦЕ ДУХА СЬВЯТОГА
Для нас, грэка-католікаў, гэта была магчымасьць бліжэй пазнаёміцца і адчуць усю таямніцу Эўхарыстычнай Адарацыі: даўняй практыкі братоў-лацінікаў.
Звычайна Заходняя Царква характарызуецца большай практычнасьцю, дзейнасьцю; у ёй менш усходняй сузіральнасьці, медытацыйнасьці.
Але якраз Эўхарыстычная Адарацыя зьяўляецца тым часам, калі рыма-католік спыняецца, каб пабыць з Ісусам Хрыстом адзін на адзін, у цішыні.

Што ж да узаемаадчуваньня, то нават не былі патрэбныя канферэнцыі: дастаткова было паглядзець навокал. З усёй усходняй групы – а гэта чалавек 70 беларусаў, палякаў і украінцаў – французскай мовай валодала толькі некалькі асобаў, але гэта не перашкаджала нам адчуваць сябе там добра. Усмешка, дапамога, прыязная размова – гэта было абсалютна натуральна.
Таксама і Боская Літургія, якую ўзначаліў а. Алесь Шаўцоў, была цудоўным часам ”сулучнасьці” беларусаў, украінцаў і палякаў (падобна, некаторыя французы таксама прысутнічалі) у Праслаўленьні Хрыста, што ў Сьвятых Сакрамантах жыве ў надзяляе вернікаў Духам Сьвятым.

Алена Андросік

23.07.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier