XV грэка-каталіцкая пілігрымкаДзень малітвы за моладзь
Пятніца, 10 ліпеня, у праграме Пілігрымкі – гэта Дзень малітвы за моладзь Беларусі.
Ранішнюю Боскую Літургію ў рыма-каталіцкай капліцы ў Обалі ўзначаліў менскі душпастыр а. Яўген Усошын, а казаньне прамовіў душпастыр парафіі сьвятамучаніка Язафата ў Полацку а. Аляксандр Шаўцоў.
Сёлетняя пілігрымка Віцебск-Полацак ёсьць юбілейнай, 15-ай.
Яна распачалася ў 1995 годзе намаганьнямі манахаў Полацкага Барысаглебскага манастыра, і з цягам часу з мясцовай душпастырскай ініцыятывы перарасла ў агульнацаркоўную пілігрымку БГКЦ.
Значную частку пілігрымаў традыцыйна складае моладзь.
І гэта як раз ў рамках Пілігрымкі нараджаецца і жыве сьвядомасьць патрэбы маліцца за моладзь Беларусі, як за будучыню Бацькаўшчыны.Гэты дзень – добрая нагода, каб у малітве падзякаваць беларускай моладзі, асабліва хрысьціянскай моладзі Беларусі, за ейную любоў да сваёй Бацькаўшчыны, да роднай мовы і роднай хрысьціянскай культуры.
Евангельле ў Беларусі патрабуе інкультурацыі ў штодзённае жыцьцё маладых беларусаў.
Моладзь Беларусі мае патрэбу ў Евангельлі Ісуса Хрыста кожны дзень свайго жыцьця.
Ераманах Лявонцій у размове пра Пілігрымку сказаў:
”Ня будзе перабольшаньнем сказаць, што для многіх яна стала месцам першага досьведу веры, жыцьця ў супольнасьці і адкрыцьця ўласнага пакліканьня. Штогод у ёй таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі іншых Беларускіх Цэркваў і госьці з-за мяжы”.
Гэта азначае, што яна мае міжканфесійны і міжнародны характар.
* * *
Субота, 11 ліпеня - Дзень малітвы за БГКЦ, за пакліканьні да сьвятарства і манаскага жыцьця:
Граграма Пілігрымкі на суботу:
У
Гаранах ў 8:00 гадз. Боская Літургія, у 10:00 пачатак руху,
У
Струньні ў 12:00-13:00 стаянка + малітва ля Крыжа.
Каля 16: 00 гадз.
уваход у Полацак.
У 18.00 гадз. Пілігрымка прыходзіць да грэка-каталіцкай царквы сьв. Параскевы Полацкай
Там жа ўвечары (каля 20:30) будзе служыцца Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй,
на якой будзе сьпяваць міжпарафіяльны маладзёвы хор ”Прасфара”.
НЯДЗЕЛЯ – 12 ліпеня - у храме сьв. Параскевы Полацкай – СЬВЯТА,
гэта Дзень малітвы за Бацькаўшчыну.У 10:00 гадз.
БОСКАЯ ЛІТУРГІЯі ўшанаваньне часьцінкі дрэва Пачэснага Крыжа Гасподняга
Пасьля ЛІТУРГІІ - братэрская АГАПА.
На шлях Пілігрымкі ў суботу і на сьвяткаваньне ў нядзелю запрашаецца кожны, хто шукае Бога, хто любіць сваю Бацькаўшчыну Беларусь.Кантакт: а. Андрэй Буйніч (029)566.24.14 (МТС), (044)776.24.14 (VEL)
Адказны за Пілігрымку: а. Протапрэзьбітар Зьміцер Грышан (029) 210.80.95 (МТС)
(029) 675.29.97(VEL)