Новы дыякан у нашай Парафіі
5 жніўня 2009 г. Апостальскі Візітатар БГКЦ Дастойны Архімандрыт Сяргей (Гаек) на дыяканскае служэньне ў нашай Парафіі Праведнага Язэпа ў Менску прызначыў а. д. Алеся Аўдзяюка, які ў 2001 г. паступіў з нашай Парафіі на багаслоўска-семінарыйную фармацыю. Аляксандр Аўдзяюк (1978 года нар.) быў пастаўлены ў дыяканы 13 траўня 2009 г. ў Мукачава, а 31 ліпеня 2009 атрымаў дыплом дыпламаванага багаслова (Dipl. Theol.) у Каталіцкім Універсітэце ў Айхштэт (Нямеччына). Шчыра вітаем айца Дыякана і віншуем “на многія леты”!
|