XV грэка-каталіцкая пілігрымкаДзень малітвы за БГКЦ
Субота, 11 ліпеня, у праграме Пілігрымкі быў Днём малітвы за БГКЦ, за пакліканьні да сьвятарства і манаскага жыцьця.
Ранішнюю Боскую Літургію ў Гаранах узначаліў а. Алесь Шыбека з Віцебска, а казаньне прамовіў а. Васіль Ягораў з Магілёва.
У 13:00 гадз. Пілігрымка дайшла да Струньні, дзе ля Крыжа, што стаіць на месцы рэзідэнцыі ўніяцкіх мітрапалітаў была адслужаная Ліцьця за памерлых ярархаў, сьвятароў і вернікаў.
Удзельнікі Пілігрымкі мелі, так сама, магчымасьць ушанаваць часьцінку дрэва Пачэснага Крыжа Гасподняга.
У 17:00 гадз. удзельнікі Пілігрымкі ўвайшлі ў Полацак і ў духу набожнасьці наведалі сабор Сьвятой Сафіі, дзе хор “Прасфара” даў духоўны канцэрт.
У 19:00 гадз. пілігрымы дайшлі да грэка-каталіцкай царквы сьв. Параскевы Полацкай, дзе кароткай малітвай завяршылася Пілігрымка.
У 21:00 гадз. была адслужаная Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй, на якой сьпяваў менскі міжпарафіяльны маладзёвы хор “Прасфара”.
Пасьля доўгага шляху з Віцебска ў Полацак з асаблівай духоўнай глыбінёй гучалі словы пачатку Вячэрні:
“Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога”.
НЯДЗЕЛЯ – 12 ліпеня - у храме сьв. Параскевы Полацкай – СЬВЯТА,
гэта Дзень малітвы за Бацькаўшчыну.У 10:00 гадз.
БОСКАЯ ЛІТУРГІЯі ўшанаваньне часьцінкі дрэва Пачэснага Крыжа Гасподняга
Пасьля ЛІТУРГІІ - братэрская АГАПА.