
280 гадоў таму, 19 верасня 1730 г., адбылася каранацыя Жыровіцкай Іконы Багародзіцы папскімі каронамі. (Гэта было свята Раства Багародзіцы па юліянскім каляндары, а розніца паміж каляндарамі юліянскім і грыгарыянскім складала ў XVIII ст. 11 дзён)
Папам Рымскім быў тады Клімент XII (12 VII 1730 – 6 II 1740), але рашэнне «ўзлажыць на галаву Богадзіцяці Ісуса і Багародзіцы Дзевы ў г. Жыровіцах у царкве айцоў ордэна св. Васіля, Кіеўскага дыяцэза, залатыя кароны» было прынята яшчэ ў 1726 годзе, у час пантыфікату Папы Бенядыкта ХІII (29 V 1724 – 21 II 1730).