Пошук

Каляндар

 


16.10.2010
ВІЦЕБСК: Свята для маці 15 кастрычніка 2010 г. у Віцебску адбыўся святочны вечар для маці, якія выхоўваюць дзетак с асаблівасцямі псіха-фізычнага розвітку.
Вечар быў арганізаваны Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая, які дзейнічае пры віцебскай грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага ды быў ён прысвечаны штогадоваму Дню Маці.
1.10.2010
Школа танцаў для непоўнаспраўныхВаланцёры, што дапамагаюць непоўнаспраўным - Руху св. Мікалая з Віцебска прынялі ўдзел у Школе танцаў на інвалідных калясках, якая нядаўна адбылася ў Івана-Франкоўску (Украіна). Школу правадзіла каманда з Кіева на чале з вядомым інструктарам па танцах Міхаілам Савельевым.

Былы лётчык-выпрабавальнік, пасля трагічнай аварыі быў прыкуты да інваліднай каляскі. Тады і вынікла яго зацікаўленнасць танцамі на калясках. Дзякуючы ім падняўся на ногі. Зараз прафесыйна займаецца танцамі і дапамагае непоўнаспраўным людзям ізноў паверыць у сябе і свае сілы.
1.10.2010
Прэзэнтацыя кнігі твораў Казіміра Сваяка30 верасня 2010 г. ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску прайшла вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта – каталіцкага святара Казіміра Сваяка, якая выйшла ў серыі Беларускі кнігазбор , 2010

У вечарыне прынялі ўдзел пісменнікі і навукоўцы: Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, Леанід Дранько-Майсюк ды ўкладальнік кнігі Ірына Багдановіч.

Творы Казіміра Сваяка прагучалі ў мастацкім выкананні вакальнага ансамбля ўдзельнікаў хору Архікатэдральнага касцёла і групы чытальнікаў.

Арганізатарамі вечарыны былі грэка-каталіцкі Клуб інтэлегенцыі імя св. Кірылы Тураўскага і Рэспубліканскае аддзяленне міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
29.09.2010
30 верасня пачнецца “Навэнна” - 9-дзённая падрыхтоўка да святкавання 300-годдзя мінскай архікатэдрыЗ 30 верасня па 8 кастрычніка 2010 г., з нагоды святкавання 300-годдзя кансэкрацыі сучаснай мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, распачнецца Навэнна.

На працягу дзевяці дзён з дакладамі і паведамленнямі ў архікатэдры выступяць прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, гісторыкі і тэолагі.
29.09.2010
Былы Рэктар Collegium Orientale будзе падвышаны ў сан архімандрытаУладыка Мілан (Шашык), біскуп Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі надасць годнасць архімандрыта Андрэасу Цірмаеру, былому рэктару Collegium Orientale ў Айхштэце (Нямеччына).

Ягоная хіратэсія, гэта значыць увядзенне ў сан архімандрыта, адбудзецца 10 кастрычніка гэтага году.
28.09.2010
Літургіка для пачынаючыхКатэхетычна-літургічныя сустрэчы ў св. Язэпа

У сераду 29 верасня 2010 г. у 19:30 пачынаюцца Катэхэтычна-літургічныя сустрэчы пры душпастырскім цэнтры св. Язэпа.

У гэтым годзе сустрэчы складаюцца з двух цыклаў, што будуць чаргавацца між сабой:
Літургіка для пачынаючых
і бяседы на тэмы Хрысьціянства і ... .

Катэхетычна сустрэчы будуць праходзіць у памяшканні грэка-каталіцкага цэнтру св. Язэпа (ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа).

Сустрэчы праводзіць а. Алесь Аўдзяюк.

Запрашаем усіх жадаючых
28.09.2010
Сацыяльнае служэнне ва Ўсходнім протапрэзбітарацеПачатак новага душпастырскага году прынёс новыя ініцыятывы сацыяльнага служэнна ў грэка-каталіцкіх парафіях Усходняга протапрэзбітарата (дэканата). Ніжэй даём кароткія інфармацыі пра некаторы мерапрыемствы.

Усе гэтыя ініцыятывы праводзіліся з удзелам валянцёраў з хрысціянскага Руху св. Мікалая (гл. лінк: http://www.belarus.betel-charity.org) а ў іх правядзенні ўдзельнічалі людзі розных веравызнанняў і светапоглядаў.
25.09.2010
Велічае горача душа мая БогаВечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў Казіміра Сваяка

30 верасня 2010 г. ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры св. Язэпа пачынаецца новы цыкл духовых сустрэчаў.

Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта-святара Казіміра Сваяка (серыя Беларускі кнігазбор , 2010) адбудзецца 30 верасня 2010 г. а 19:00 ў грэка-каталіцкім цэнтры св.Язэпа на вул. Арджанікідзе, д. 6.
(ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа)

У вечарыне бяруць удзел пісьменнікі і навукоўцы: Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, Леанід Дранько-Майсюк і Ірына Багдановіч.
Творы Казіміра Сваяка прагучаць у мастацкім выкананні вакальнага ансамбля удзельнікаў хору Архікатэдральнага касцёла і групы чытальнікаў.
Арганізатарамі вечарыны з’яўляюцца грэка-каталіцкі Клуб інтэлегенцыі імя св. Кірылы Тураўскага і Рэспубліканскае аддзяленне міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Сардэчна запрашаем.
25.09.2010
В Е Ч Н А Я   П А М Я Ц Ь22 верасня 2010 г. памёр у Рыме падсакратар Папскай Рады для справаў спрыяння Адзінству Хрысціянаў мансіньёр Елеўтэрыё Фарціна (Eleuterio Fortino), архімандрыт епархіі Лунгро (Калабрыя) Італа-Албанскай грэка-каталіцкай Царквы.
24.09.2010
Катэхетычна-літургічныя сустрэчы ў сьв. ЯзэпаКатэхэтычна-літургічныя сустрэчы пры цэнтры сьв. Язэпа запрашаюць сяброў 29 верасьня 2010 г. (серада) ў 19.30 на першае ў гэтым царкоўна-акадэмічным годзе спатканьне.
У праграме: азнаямленьне з новым фарматам сустрэчаў і з праграмай на год.

У гэтым годзе сустрэчы складаюцца з двух цыклаў, што будуць чаргавацца між сабой:
"Літургіка для пачынаючых" і бяседы на тэмы "Хрысьціянства і ...".

Больш падрабязна аб гэтым можна будзе даведацца і ўнесьці свае прапановы падчас спатканьня ў сераду 29-га верасьня.

Спатканьне пройдзе ў памяшканьні грэка-каталіцкага цэнтру сьв. Язэпа
(вул.Арджанікідзэ, 6; ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа).

Запрашаем усіх жадаючых!

а. Аляксандр Аўдзяюк

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier