
Валанцёры, што дапамагаюць непоўнаспраўным - Руху св. Мікалая з Віцебска прынялі ўдзел у Школе танцаў на інвалідных калясках, якая нядаўна адбылася ў Івана-Франкоўску (Украіна). Школу правадзіла каманда з Кіева на чале з вядомым інструктарам па танцах Міхаілам Савельевым.

Былы лётчык-выпрабавальнік, пасля трагічнай аварыі быў прыкуты да інваліднай каляскі. Тады і вынікла яго зацікаўленнасць танцамі на калясках. Дзякуючы ім падняўся на ногі. Зараз прафесыйна займаецца танцамі і дапамагае непоўнаспраўным людзям ізноў паверыць у сябе і свае сілы.
Праграма Школы складалася не толькі з вывучэння асноваў бальных танцаў на калясках, але і з духоўных разважанняў і малітвы, якія праводзіў беларускі грэка-каталіцкі святар з Віцебска а. Аляксандр Шыбека.
Міхаіл Савельеў разам са сваёй камандай выразілі гатоўнасць прыехаць на Беларусь каб правесці падобную Школу.
Усіх зацікаўленых у арганізацыі і правядзенні Школы танцаў на інвалідных калясках просьба звяртацца па тэл. 299 72 41 (МТС), 962 20 19 (Velcom), mail: belarus.betel@gmail.com
Людміла Шыбека