Прэзэнтацыя кнігі твораў Казіміра Сваяка
 30 верасня 2010 г. ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску прайшла вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта – каталіцкага святара Казіміра Сваяка, якая выйшла ў серыі Беларускі кнігазбор , 2010 У вечарыне прынялі ўдзел пісменнікі і навукоўцы: Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка, Леанід Дранько-Майсюк ды ўкладальнік кнігі Ірына Багдановіч. Творы Казіміра Сваяка прагучалі ў мастацкім выкананні вакальнага ансамбля ўдзельнікаў хору Архікатэдральнага касцёла і групы чытальнікаў. Арганізатарамі вечарыны былі грэка-каталіцкі Клуб інтэлегенцыі імя св. Кірылы Тураўскага і Рэспубліканскае аддзяленне міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
|