
З 30 верасня па 8 кастрычніка 2010 г., з нагоды святкавання 300-годдзя кансэкрацыі сучаснай мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, распачнецца Навэнна.
На працягу дзевяці дзён з дакладамі і паведамленнямі ў архікатэдры выступяць прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, гісторыкі і тэолагі.
Праграма Навэнны:30 верасня, чацвер 18.30 — св. Імша (цэлебруе біскуп Антоні Дзям’янка)
19.30 — даклад «Дабрачыннасць у жыцці і місіі Касцёла» — біскуп Антоні Дзям’янка.
1 кастрычніка, пятніца18.30 — св. Імша (цэлебруе кс. канцлер Юрый Касабуцкі)
19.30 — даклад «Іерархічная структура Каталіцкага Касцёла» — кс. ліц. Юрый Касабуцкі.
2 кастрычніка, субота18.30 — св. Імша (цэлебруе кс. маг. Уладзіслаў Завальнюк)
19.30 — даклад «Іерархічная структура Праваслаўнай Царквы» — а. Аляксандр Шымбалёў, протаіерэй Праваслаўнай Царквы.
3 кастрычніка, нядзеля13.00 — св. Імша (цэлебруе пробашч Антоні Клімантовіч)
14.00 — даклад «Літургія — вяршыня дзейнасці Касцёла» — кс. д-р Ян Крэміс.
4 кастрычніка, панядзелак18.30 — св. Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
19.30 — даклад «Значэнне літургіі ў Праваслаўнай Царкве» — а. Сяргей Маўсесян, прадстаўнік Праваслаўнай Царквы.
5 кастрычніка, аўторак18.30 — св. Імша (цэлебруе кс. пробашч Антоні Клімантовіч)
19.30 — даклад «Гісторыя мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі» —д-р Святлана Адамовіч.
6 кастрычніка, серада18.30 — св. Імша (цэлебруе біскуп Антоні Дзям’янка)
19.30 — даклад «Мас-медыя ў жыцці сучаснага Касцёла» — а. д-р Аляксандр Улас OFM Conv.
7 кастрычніка, чацвер18.30 — св. Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
19.30 — даклад «Характарыстыка і галоўныя элементы навучання Пастырскай канстытуцыі пра Касцёл у сучасным свеце „Gaudium et spes“» — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
8 кастрычніка, пятніца18.30 — св. Імша (цэлебруе біскуп Антоні Дзям’янка)
19.30 — даклад «Extra Ecclesiam nulla salus» («Па-за Касцёлам няма збаўлення») — кс. ліц. Аляксандр Яшэўскі SDB.
Паводле Catholic.by