Пошук

Каляндар

 


9.03.2013
Канклаў распачнецца 12 сакавікаКанклаў распачнецца ў Ватыкане 12 сакавіка ў другой палове дня. Раніцай у гэты дзень у базыліцы святога Пятра будзе адпраўлена Імша ў інтэнцыі абрання новага Папы, а пасля абеду ў Сікстынскай капэле кардыналы распачнуць канклаў.

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Апостальскай Сталіцы паведамляе Ватыканскае радыё. Рашэнне аб канчатковай даце распачацця выбару новага Пантыфіка было прынята 8 сакавіка падчас працы восьмай сесіі агульнай кангрэгацыі.
1.03.2013
Адышоў у вечнасць Уладыка Юліян (Вараноўскі)28 лютага 2013 а 18:35, на 77 годзе жыцця, 45 годзе святарства, 27 годзе біскупства адышоў у вечнасць Уладыка Юліян (Вараноўскі), біскуп-эмерыт Самбарска-Драгобыцкай епархіі УГКЦ.
1.03.2013
Гамілія Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці падчас святой Імшы за Святога Айца Бэнэдыкта XVIГэтая Эўхарыстыя суправаджае апошнія крокі паслугі Бэнэдыкта XVI, Біскупа Рыма і Пантыфіка. Гэта гістарычны момант, які выклікае ў нас хвалюючыя духоныя перажыванні. Мы не можам дапусціць, каб у гэты вечар не ўзнеслася малітва беларускага народу, які ёй атуляе свайго айца і пастыра. Бэнэдыкт XVI любіў і любіць гэты народ, ведае ягоныя цярпенні і носіць яго ў сэрцы. І я асабіста быў гэтаму сведкам, таксама ў час нашай апошняй сустрэчы, пра што вам я ўжо распавядаў не аднойчы. Дзякую вам усім за вашыя малітвы і за вашу блізкасць да Папы. Ад імя Святога Айца дзякую таксама Спадару Прэзідэнту, які пажадаў звярнуцца са сваім пасланнем, поўным цеплыні і шацунку. Праз некалькі гадзінаў, пасля бласлаўлення вернікаў у Кастэль Гандольфа, маўчанне людзей ахіне гэтага чалавека, асобу, якую амаль праз восем год Пан утрымліваў як кіраўніка Касцёла. Але ў гэтым маўчанні прадоўжыцца дыялог: таго ж Бэнэдыкта з ягоным Панам. І гэты дыялог будзе доўжыцца бясконца: на зямлі, пакуль Пан дазволіць жыць свайму слузе, потым у жыцці, якое наступае пасля смерці, дзе кожны з нас убачыць Бога такім, які Ён ёсць, тварам у твар.
26.02.2013
Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі пра сваё прызначэнне: гэта вялікая адказнасць для мяне25 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кс. прэлата Францішка Кісяля на пасаду Апостальскага адміністратара sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis Віцебскай дыяцэзіі. Прызначэнне адбылося ў сувязі з просьбай біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна аб адстаўцы.

«Гэта адказны абавязак», — пракаментаваў сваё прызначэнне карэспандэнту Catholic.by ксёндз Францішак Кісель, адзначыўшы, што пра саму навіну ён таксама даведаўся 25 лютага: «Але калі Бог на штосьці благаслаўляе, Ён ніколі не пакіне без дапамогі».
26.02.2013
Святы Айцец прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы25 лютага 2013 года Папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй у Беларусі, згодна з кан. 401 § 2 Кодэкса Кананічнага Права.

Адначасова Святы Айцец прызначыў Апостальскім адміністратарам sede vacante et ad nutum Sanctae Sedis Віцебскай дыяцэзіі ксяндза прэлата Францішка Кіселя, да гэтага Генеральнага вікарыя той жа дыяцэзіі.

Канон 401§ 2 Кодэкса Кананічнага Права гаворыць, што «дыяцэзіяльнаму біскупу, які па слабасці здароўя ці іншай важнай прычыне будзе не цалкам здольны выконваць свае абавязкі, настойліва прапануецца падаць просьбу аб адстаўцы».
14.02.2013
20- годдзе прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў БеларусіВіншаванні Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей

Паважаны айцей Сяргей!

Прыміце шчырыя і цёплыя віншаванні з нагоды Вашага дня нараджэння, а таксама 20-годдзя прызначэння Вас Апостальскім Візітатарам!
Ваша душпастырская праца спрыяе абуджэнню спрадвечных хрысціянскіх каштоўнасцей на беларускай зямлі, выхаванню ў грамадстве высакародных пачуццяў дабрыні і любові, спагады і міласэрнасці.
Жадаю Вам доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, духоўнай моцы, творчай энергіі і поспехаў у служэнні на карысць веры і беларускага народа!
14.02.2013
Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі  з нагоды 20-годдзя прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў БеларусіДастойны Апостальскі Візітатар Архімандрыт Сяргей!

У гэтыя дні спаўняецца 20 гадоў ад рашэння, якім 15 лютага 1993 году Блаславёны Папа Ян Павал ІІ прызначыў Вас на пасаду Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі.

Гэты юбілей прыпадае ў год, калі святкуецца 1150-годдзе пачатку Місіі святых Кірылы і Мятода, Апосталаў славянаў, якіх Каталіцкая Царква згадвае ў гэтыя дні.
14.02.2013
20 год прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі20 гадоў таму, 15 лютага 1993 году, Блаславёны Папа Ян Павал ІІ прызначыў ераманаха Сяргея (Гаека), з Ордэна Айцоў Марыянаў, Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі. У 1996 г. ераманах Сяргей быў павышаны ў сан архімандрыта і атрымаў архімандрыцкую хіратэсію.

Угодкі 20-годдзя служэння Апостальскага Візітатара прыпадаюць на час Вялікага Посту, таму літургічнае святкаванне пераносіцца на велікодны пэрыяд, у рамках Пасхальнай Пяцідзесятніцы.
14.02.2013
1150-годдзе Славянскай Місіі святых Кірылы і Мятода14 лютага ў візантыйскім царкоўным каляндары ўзгадваецца Спачын роўнаапостальнага Кірылы, настаўніка Славянаў (у рыма-каталіцкім каляндары ў гэты дзень адзначаецца свята Кірылы, мніха і Мятода, біскупа, Апякуноў Еўропы).

У гэтым годзе 14 лютага ў Грэка-каталіцкай Царкве ў Беларусі пачынаецца святкаванне 1150-годдзя Славянскай Місіі святых Кірылы і Мятода. З гэтай нагоды ў капліцы Душпастырскага цэнтра святога Язэпа ў Мінску Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), у саслужэнні душпастыраў грэка-каталіцкіх парафій г. Мінска.
13.02.2013
Ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі да Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVIУмілаваны Святы Ойча,

Атрымаўшы звестку аб сыходзе Вашай Святасці са служэння Біскупа Рыма, Наступніка святога апостала Пятра, ад уласнага імя і ад імя Іх Эксцэленцый, шаноўных членаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, жадаю скласці Вашай Святасці выразы найглыбейшай удзячнасці за поўнае прысвячэнне Хрыстоваму Касцёлу і за пастаянны айцоўскі клопат аб Каталіцкім Касцёле ў нашай краіне.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier