Пошук

Каляндар

 

Адышоў у вечнасць Уладыка Юліян (Вараноўскі)  


Адышоў у вечнасць Уладыка Юліян (Вараноўскі)28 лютага 2013 а 18:35, на 77 годзе жыцця, 45 годзе святарства, 27 годзе біскупства адышоў у вечнасць Уладыка Юліян (Вараноўскі), біскуп-эмерыт Самбарска-Драгобыцкай епархіі УГКЦ.

***

Уладыка Юліян (Вараноўскі) нарадзіўся 5 траўня 1936 году ў в. Гумныска Бускага раёна на Львоўшчыне ў сям’і Івана та Ксеніі з роду Кастышын. Закончыўшы сярэднюю школу, ён паступіў ва Украінскі паліграфічны інстытут у Львове, які скончыў у 1961 годзе са спецыяльнасцю інжынера-тэхнолага паліграфічнай вытворчасці. На працягу пятнаццаці гадоў працаваў на розных пасадах ад інжынера да кіраўніка аддзела ў Праектна-канструктарскім інстытуце ў Львове. Затым з-за веравызнання мусіў звольніцца і перайсці на простую працу ў кацельні, дзе працаваў да часу выхаду УГКЦ з падполля.
У 1958 годзе ўступіў у манастыр Студыйскага уставу падпольнай Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Будучы манахам і працуючы на дзяржаўнай працы, навучаўся ў падпольнай Духоўнай семінарыі, якая дзейнічала ў Львове. 27 кастрычніка 1968 году ў Львове быў высвячаны на святара Мітрапалітам Васілём (Велічкоўскім). З таго часу спаўняў служэнне святара падпольнай УГКЦ, будучы настаяцелем, а пасля ігуменам манастыра Студыйскага Уставу.
30 верасня 1986 году атрымаў біскупскія свячанні (свяціцель Архібіскуп Уладзімір (Стэрнюк)). Затым быў прызначаны дапаможным біскупам Львоўскай архіепархіі. У 1991 годзе стаў архімандрытам манастыра Студыйскага Уставу і рэктарам Львоўскай духоўнай семінарыі Святога Духа.
У красавіку 1993 году яму даручана кіраванне новастворанай Самбарска-Драгобыцкай епархіяй, а 17 красавіка 1994 году адбылася яго інтранізацыя на Правячага біскупа гэтай епархіі.
27 кастрычніка 2011 году было абвешчана, што Яго Блаславенства Святаслаў (Шэўчук) са згоды Сіноду біскупаў УГКЦ прыняў адстаўку Уладыкі Юліяна з пасады Епарха Самбарска-Драгобыцкага. З таго часу Уладыка Юліян стаў біскупам-эмерытам Самбарска-Драгобыцкім.
17 лютага 2013 яго прааперавалі і ён знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні Львоўскай абласной лякарні.

1.03.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier