20 год прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі
 20 гадоў таму, 15 лютага 1993 году, Блаславёны Папа Ян Павал ІІ прызначыў ераманаха Сяргея (Гаека), з Ордэна Айцоў Марыянаў, Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі. У 1996 г. ераманах Сяргей быў павышаны ў сан архімандрыта і атрымаў архімандрыцкую хіратэсію. Угодкі 20-годдзя служэння Апостальскага Візітатара прыпадаюць на час Вялікага Посту, таму літургічнае святкаванне пераносіцца на велікодны пэрыяд, у рамках Пасхальнай Пяцідзесятніцы. У гэтыя дні Архімандрыт знаходзіцца ў Рыме, у пілігрымцы да магілы святога Кірылы, у рамках святкавання 1150-годдзя пачатку Місіі святых Кірылы і Мятода, Апосталаў Славянаў. протапрэзбітар Яўген Усошын канцлер Курыі Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі
Мінск, 14.02.2013
|