20- годдзе прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі
Віншаванні Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцейСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей вул. Камуністычная, 11 220029, г. Мінск 08.02.2013 г. Апостальскаму Візітатару для грэка-католікаў Беларусі архімандрыту Сяргею Гаеку Паважаны айцей Сяргей!Прыміце шчырыя і цёплыя віншаванні з нагоды Вашага дня нараджэння, а таксама 20-годдзя прызначэння Вас Апостальскім Візітатарам! Ваша душпастырская праца спрыяе абуджэнню спрадвечных хрысціянскіх каштоўнасцей на беларускай зямлі, выхаванню ў грамадстве высакародных пачуццяў дабрыні і любові, спагады і міласэрнасці. Жадаю Вам доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, духоўнай моцы, творчай энергіі і поспехаў у служэнні на карысць веры і беларускага народа! З павагай, Упаўнаважаны Л.П. Гуляка
|