Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі пра сваё прызначэнне: гэта вялікая адказнасць для мяне
«Гэта адказны абавязак», — пракаментаваў сваё прызначэнне карэспандэнту Catholic.by ксёндз Францішак Кісель, адзначыўшы, што пра саму навіну ён таксама даведаўся 25 лютага: «Але калі Бог на штосьці благаслаўляе, Ён ніколі не пакіне без дапамогі». Ксёндз Францішак Кісель нарадзіўся 1 красавіка 1959. Скончыў Віцебскі тэхнікум сувязі. Служыў у войску. У 1982-1987 гг. вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, дзе ў 1987 годзе атрымаў прэзбітарскае пасвячэнне. Працаваў вікарыем у марыйным санктуарыі ў Аглоне (Латвія). Затым працаваў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе. З 1992 года — пробашч парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку. З 1999 года — Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі. Паводле catholic.by |
|
26.02.2013
|






Сёньняшняе чытаньне:
