Пошук

Каляндар

 

Канклаў распачнецца 12 сакавіка  


Канклаў распачнецца 12 сакавікаКанклаў распачнецца ў Ватыкане 12 сакавіка ў другой палове дня. Раніцай у гэты дзень у базыліцы святога Пятра будзе адпраўлена Імша ў інтэнцыі абрання новага Папы, а пасля абеду ў Сікстынскай капэле кардыналы распачнуць канклаў.

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Апостальскай Сталіцы паведамляе Ватыканскае радыё. Рашэнне аб канчатковай даце распачацця выбару новага Пантыфіка было прынята 8 сакавіка падчас працы восьмай сесіі агульнай кангрэгацыі.

10 сакавіка некаторыя кардыналы будуць цэлебраваць святыя Імшы ў сваіх тытулярных касцёлах, якія знаходзяцца ў Рыме.

У канклаве прымуць удзел 115 кардыналаў. Працягласць канклаву будзе залежыць ад неабходнай колькасці галасоў, пры якой новы Пантыфік будзе лічыцца абраным. На сёння згодна з апошнімі зменамі ў парадку абрання Папы неабходна, каб за будучага Пантыфіка было аддадзена прынамсі дзве трэці ўсіх галасоў. Новы Папа Рымскі стане 266-м наступнікам Св. Пятра.

Больш падрабязна пра працэдуру абрання Папы чытайце тут.

Паводле Catholic.by

9.03.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier