Пошук

Каляндар

 


19.11.2014
25-годдзе аднаўлення адкрытага душрастырства Грэка-каталіцкай Царквы ў БеларусіСвяты Айцец Францішак пажадаў грэка-католікам Беларусі асэнсаваць сваю спадчыну

19 лістапада 2014 г. з Яго Святасцю Папам Францішкам сустрэўся архімандрыт Сяргей (Гаек), апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі. Яго кароткая размова са Святым Айцом адбылася пасля агульнай аўдыенцыі.

У інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё архімандрыт Сяргей распавёў таксама пра ўрачыстасці 100-годдзя з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча, якія праходзяць у Беларусі і Рыме.
19.11.2014
Папа Францішак: «Кожная жыццёвая сітуацыя вядзе да святасці»Усе хрысціяне маюць аднолькавую годнасць перад Панам і аб’яднаны адзіным пакліканнем да святасці. Але як яго можна рэалізаваць у жыцці? На гэтае пытанне Папа Францішак адказаў у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 19 лістапада.

Пантыфік падкрэсліў, што святасць не дасягаецца дзякуючы ўласным якасцям і здольнасцям, але з’яўляецца дарам Бога, які даецца ўсім без выключэння, і для таго, каб стаць святым, не трэба абавязкова быць біскупам, святаром ці законнікам. «Мы ўсе пакліканы да святасці! — нагадаў Папа. — Часта мы адчуваем спакушэнне думкай пра тое, што святасць вызначана толькі для тых, хто мае магчымасць аддаліцца ад штодзённых спраў, каб прысвяціць сябе выключна малітве. Але гэта не так! Некаторыя думаюць, што святасць заключаецца ў тым, каб закрыць вочы і зрабіць твар як на абразе. Не! Гэта не святасць. Святасць — гэта штосьці большае, больш глыбокае, што нам дае Бог! Больш за тое, менавіта жывучы з любоўю і даючы хрысціянскае сведчанне ў штодзённых клопатах, мы пакліканы станавіцца святымі — кожны ў тых жыццёвых умовах, у якіх прабывае».
16.11.2014
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!ПАНІХІДА НА МАГІЛЕ УЛАДЫКІ САФРОНА (МУДРАГА)

15 лістапада 2014 г., у крыпце сабору Уваскрасення Хрыстовага – катэдральнага храму Івана-Франкоўскай грэка-каталіцкай епархіі – святары Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы: ераманах Лявонцій (Тумоўскі), а. Зміцер Чарнэль (рэдэмптарыст) і протапразбітар Яўген Усошын адслужылі паніхіду за супакой душы новаспачыналага Уладыкі Сафрона (Мудрага).

Сафрон Мудры, базыльянін – біскуп-эмерыт Івана-Франкоўскай архіепархіі ў час свайго пастырскага служэння шмат дапамагаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. Многа цяпершаніх святароў нашай Царквы вучыліся ў Івана-Франкоўскай Тэалагічнай Акадэміі ў той час, калі Уладыка Сафрон быў яе рэктарам, або былі высвячаныя ім у дыканскі або святарскі сан.
2.11.2014
Дзяды ў ПразеМалітоўны ўспамін Францішка Скарыны

У нядзелю, 2 лістапада 2014 г. грэка-каталіцкая супольнасць г. Прагі адначыла дзень памінання продкаў - “Дзяды”, сабраўшыся на памінальную Службу ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна (побач гістарычнага абацтва бенедыктынаў “Emauzy” - Na Slovanech), дзе з блаславення экзарха Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэхіі Уладыкі Ладзілава (Гучка) рэгулярна збіраюцца на набажэнствы беларускія грэка-католікі.

Урачыстую памінальную Літургію з паніхідай адслужыў Апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). Прысутныя падалі запіскі з імёнамі сваіх Дзядоў, якія згадваліся падчас службы.
2.11.2014
Апостальскі Нунцый маліўся ў Трасцянцы і Курапатах1 лістапада 2014 г. , ва ўрачыстасць Усіх Святых (паводле рыма-каталіцкага абраду) ды ў вігілію ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб ад імя Каталіцкай Царквы ўшанаваць памяць тых, хто страціў там жыццё.

Прадстаўнік Святога Айца Францішка ўсклаў вянкі, запаліў знічы і памаліўся аб супакоі душаў ахвяр, просячы Бога аб тым, каб ніколі больш гвалт не нішчыў людское жыццё, і аб міры для Беларусі, рэгіёну і ўсяго свету.
1.11.2014
Адышоў да Госпада Уладыка Сафрон – біскуп-эмерыт Івана-Франкоўскай архіепархііУ ноч з 30 на 31 кастрычніка 2014 г., на 91-м годзе жыцця, адышоў у вечнасць біскуп-эмерыт Івана-Франкоўскай архіепархіі УГКЦ Сафрон (Мудры).
Пахаванне Уладыкі Сафрона адбудзецца ў нядзелю, 2 лістапада 2014 г., у Івана-Франкоўску.

У суботу, 1 лістапада, у 18:00 гадз. - Архіерэйскі парастас у катэдральным саборы Уваскрасення Хрыстовага, які ўзначаліць Яго Блаславенства Святаслаў, Першаіерарх УГКЦ.

Вечная памяць!
1.11.2014
Прэзентацыя кнігі а. Аляксандра Надсана — духоўнага пісьменніка Беларусі — прайшла ў Мінску28 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандра Надсана «Выбранае», укладальнікам і аўтарам каментарыяў да якой з’яўляецца Ірына Багдановіч.

Таксама да прэзентацыі была падрыхтавана Вольгай Губанавай, малодшым супрацоўнікам аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, спецыяльная выстава «Слухай, неба, і пачуй, зямля: з нагоды выдання збора твораў а. Аляксандра Надсана».
22.10.2014
100-годдзе нараджэння кардынала Казіміра СвёнткаСвятая Імша ў мінскай архікатэдры

21 кастрычніка 2014 г., ў мінскай архікатэдры адбылася ўрачыстая святая Імша з нагода 100-гадовага юбілею кардынала Казіміра Свёнтка.

Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Канцэлебраваў Імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Сярод вернікаў і духоўных асобаў, сярод якіх былі і прадстаўнікі Грэка-Каталіцкай Царквы, на Імшы прысутнічалі прадстаўнікі РУП «Белпошта» і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.
21.10.2014
З дапамогай дзецям, якія жывуць без сем’яў “Чытаць – гэта смачна”: свята для дзяцей з прытулку

18 кастрычніка 2014 г., у грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску адбылося незвычайнае свята пад назвай “Чытаць - гэта смачна”. Удзельнікамі свята сталі дзеці з мясцовага Цэнтра часовага знаходжання (прытулку).
21.10.2014
Міжканфесійная канферэнцыя «Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця» пройдзе ў Віцебску24 кастрычніка ў культурна-рэлігійным цэнтры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску пройдзе міжканфесійная канферэнцыя «Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця». Арганізатарам канферэнцыі выступае Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» разам з душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі.

У рамках канферэнцыі адбудзецца семінар-прэзентацыя стэндавай выставы «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Выстава складаецца з 20 ролл-стэндаў і суправаджаецца мультымедыйнымі лекцыямі, якія раскрываюць дэмаграфічныя праблемы сучаснага свету, трагедыю адмовы ад нараджэння дзяцей, шкоду кантрацэпцыі і абортаў, а таксама арыентуюць слухачоў на цнатлівасць, натуральнае і гарманічнае сужэнства, заснаванае на любові і ўзаемапавазе.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier