Пошук

Каляндар

 

Дзяды ў Празе  


Дзяды ў ПразеМалітоўны ўспамін Францішка Скарыны

У нядзелю, 2 лістапада 2014 г. грэка-каталіцкая супольнасць г. Прагі адначыла дзень памінання продкаў - “Дзяды”, сабраўшыся на памінальную Службу ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна (побач гістарычнага абацтва бенедыктынаў “Emauzy” - Na Slovanech), дзе з блаславення экзарха Грэка-Каталіцкай Царквы ў Чэхіі Уладыкі Ладзілава (Гучка) рэгулярна збіраюцца на набажэнствы беларускія грэка-католікі.

Урачыстую памінальную Літургію з паніхідай адслужыў Апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). Прысутныя падалі запіскі з імёнамі сваіх Дзядоў, якія згадваліся падчас службы.
 
Дзяды ў ПразеУ заўпакойнай малітве быў узгаданы таксама Францішка Скарына, які жыў ды дзейнічаў у Празе ў XVI-м ст. ды які з’яўляўся прыхільнікам аднаўлення Еднасці паміж Цэрквамі Ўсходу і Захаду.

Пасля, праскія беларусы (грэка-католікі, рыма-католікі ды праваслаўныя) разам з архімандрытам Сяргеем памаліліся на Альшанскіх могілках чэскай сталіцы, дзе пахаваныя выдатныя прадстаўнікі Беларускага Народу.

На магілах беларскіх Дзядоў у Празе былі запаленыя знічы і пакладзеныя кветкі.

Закончылася супольная малітва спевам гімну “Магутны Божа”.

2.11.2014

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier