Апостальскі Нунцый маліўся ў Трасцянцы і Курапатах
 1 лістапада 2014 г. , ва ўрачыстасць Усіх Святых (паводле рыма-каталіцкага абраду) ды ў вігілію ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб ад імя Каталіцкай Царквы ўшанаваць памяць тых, хто страціў там жыццё. Прадстаўнік Святога Айца Францішка ўсклаў вянкі, запаліў знічы і памаліўся аб супакоі душаў ахвяр, просячы Бога аб тым, каб ніколі больш гвалт не нішчыў людское жыццё, і аб міры для Беларусі, рэгіёну і ўсяго свету.   У малітве Апостальскага Нунцыя суправаджалі супрацоўнікі Апостальскай Нунцыятуры а таксама пробашч касцёла Святых Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк і протапрэсбітар Цэнтральнага Дэканата Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы а. Яўген Усошын.
|