Пошук
Нядзельнае казаньне
|
нядзеля
ЛІСТАПАДА |
Нядзеля 22-я |
Прэзентацыя кнігі а. Аляксандра Надсана — духоўнага пісьменніка Беларусі — прайшла ў Мінску
Таксама да прэзентацыі была падрыхтавана Вольгай Губанавай, малодшым супрацоўнікам аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, спецыяльная выстава «Слухай, неба, і пачуй, зямля: з нагоды выдання збора твораў а. Аляксандра Надсана». «Уладар нябесны…» На распачацце сустрэчы прывітальнае слова прамовіў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, які адзначыў, што падчас прэзентацыі кнігі твораў Аляксандра Надсана прысутныя могуць правесці час «у духоўнай сугучнасці з айцом Алякандрам, ушанаваць памяць яго змаганняў, вынікам якіх стала яго навуковая творчасць». «Уладар нябесны…» — малітву, якую на беларускую мову пераклаў а. Аляксандр Надсан, паўтаралі ўдзельнікі і госці прэзентацыі. Першаадкрывальнік рэлігійнай тэматыкі ў навуцы Лідзія Савік адзначыла, што а. Аляксандра можна лічыць першаадкрывальнікам рэлігійнай тэматыкі ў беларускай навуцы, чалавекам, які заслугоўвае асобнай кнігі пра яго самога. У прэзентацыі таксама ўдзельнічалі Таццяна Матафонава, якая выканала спеў «Авэ Марыя», гурт Laudans, які прадставіў спевы на верш Ірыны Багдановіч і Караля Вайтылы (св. Яна Паўла ІІ). Ірына Багдановіч, укладальніца кнігі, на пачатку прамовы перадала ўсім прысутным удзячнасць і благаслаўленне ад а. Аляксандра Надсана, якому яна тэлефанавала ў Лондан напярэдадні прэзентацыі. Даследчыца і літаратуразнаўца падзялілася момантамі працы над кнігай, пошукам матэрыялаў і падрыхтоўкай каментароў. Першы спавяднік укладальніцы Таксама Ірына Багдановіч прызналася, што а. Аляксандр — гэта не толькі чалавек, чые навуковыя працы яна сабрала ў кнігу, але гэта яшчэ і яе духоўны айцец, святар, праз якога яна ўпершыню прыняла сакрамэнт пакаяння. Даследчыца падкрэсліла святарскае разуменне а. Аляксандра і ўменне прыняць іншага чалавека, уменне весці чалавека, які шукае, ідзе да веры, уменне даць гэтаму чалавеку духоўнае падмацаванне. «Я зразумела, што Аляксандр Надсан — гэта духоўны беларускі пісьменнік, асветнік, які дае нам пазнаць Божую праўду аб чалавеку і аб сваёй краіне не толькі праз Божае слова, гаміліі, але і праз сваю навуковую дзейнасць. Ён праз навуковую праўду дапамагае пазнаць праўду Створцы», — дадала Ірына Багдановіч. Аксана Ючкавіч, Catholic.by |
|
1.11.2014
|






Сёньняшняе чытаньне:
