Пошук

Каляндар

 

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!  


ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!ПАНІХІДА НА МАГІЛЕ УЛАДЫКІ САФРОНА (МУДРАГА)

15 лістапада 2014 г., у крыпце сабору Уваскрасення Хрыстовага – катэдральнага храму Івана-Франкоўскай грэка-каталіцкай епархіі – святары Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы: ераманах Лявонцій (Тумоўскі), а. Зміцер Чарнэль (рэдэмптарыст) і протапразбітар Яўген Усошын адслужылі паніхіду за супакой душы новаспачыналага Уладыкі Сафрона (Мудрага).

Сафрон Мудры, базыльянін – біскуп-эмерыт Івана-Франкоўскай архіепархіі ў час свайго пастырскага служэння шмат дапамагаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве. Многа цяпершаніх святароў нашай Царквы вучыліся ў Івана-Франкоўскай Тэалагічнай Акадэміі ў той час, калі Уладыка Сафрон быў яе рэктарам, або былі высвячаныя ім у дыканскі або святарскі сан.

Паніхіда, якую святары БГКЦ адслужылі на магіле новаспачылага Уладыкі Сафрона была знакам пашаны і ўдзячнасці.

Вечная Яму памяць!

16.11.2014

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier