Пошук

Каляндар

 

100-годдзе нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка  


100-годдзе нараджэння кардынала Казіміра СвёнткаСвятая Імша ў мінскай архікатэдры

21 кастрычніка 2014 г., ў мінскай архікатэдры адбылася ўрачыстая святая Імша з нагода 100-гадовага юбілею кардынала Казіміра Свёнтка.

Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Канцэлебраваў Імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Сярод вернікаў і духоўных асобаў, сярод якіх былі і прадстаўнікі Грэка-Каталіцкай Царквы, на Імшы прысутнічалі прадстаўнікі РУП «Белпошта» і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.

Пасля св. Імшы была прадстаўлена новая кніга і адбылося спецыяльнае гашэнне паштовай карткі з выявай кардынала, распрацаванай РУП «Белпошта».

Паводле Catholic.by

22.10.2014

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier