Пошук

Каляндар

 


21.02.2015
Першая нядзеля Вялікага посту: Нядзеля Праваслаўя (22 лютага 2015 г.)"Праваслаўе, якое сьвяткуем у гэтую нядзелю, – гэта праўдзівая вера і праўдзівае шанаваньне Бога, якія вызнавала ўся Хрыстовая Царква першых стагоддзяў у барацьбе з гэрэзіяй іконаборства.
Таму Нядзеля Праваслаўя - гэта ўрачыстасьць усёй Царквы, Усходняй і Заходняй. Яе ўсталяваў Сабор у Канстантынопалі 842 году.
Мэта гэтага сьвята – прылюдна і ўрачыста аддаць пашану і пакланіцца сьвятым іконам Ісуса Хрыста, Багародзіцы і Сьвятых."
а. Андрэй Абламейка
20.02.2015
Папа Францішак сустрэўся з украінскімі біскупамі20 лютага Папа Францішак сустрэўся з украінскімі біскупамі, якія знаходзяцца ў Ватыкане з візітам «ad limina Apostolorum». «Я з увагай пазнаёміўся з вашымі праблемамі, якіх нямала, а таксама з вашымі душпастырскімі праграмамі», — адзначыў Пантыфік, звяртаючыся да іерархаў лацінскага і грэка-каталіцкага епіскапатаў.

У першую чаргу Папа выказаў блізкасць украінскаму народу і запэўніў у сваёй малітоўнай падтрымцы. Святы Айцец заклікаў усе бакі трываючага ва Украіне канфлікту да міру, рэалізацыі дасягнутай згоды і павагі да прынцыпаў міжнароднага права і пажадаў, каб захоўвалася нядаўна заключанае перамір’е.
18.02.2015
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб малітве ў інтэнцыі міру ва Украіне падчас Вялiкага постуУмілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Некалькі дзён таму позірк усяго свету быў прыцягнуты да нашай краіны. У Мінску адбылася вельмі важная сустрэча ў так званым нармандскім фармаце, мэтай якой было выпрацаваць канкрэтныя шляхі вырашэння канфлікту ва Украіне.

У сувязі з гэтай сустрэчай з’явілася новая надзея на дыпламатычнае вырашэнне гэтага доўгага канфлікту, які адабраў жыццё і здароўе ў нявінных мірных людзей. Няхай плёнам гэтай сустрэчы будзе жаданы мір, а не толькі кароткая хвіліна перадышкі.
17.02.2015
“Спадчына святых Кірыла і Мятода яднае славянаў”У Рыме пілігрымы ca славянскіх народаў урачыста адсвяткавалі памяць Апосталаў Славянаў.

У суботу, 14 лютага 2015 г., калі ў каляндары Рыма-Каталіцкай Царквы прыпадае свята святых Кірыла і Мятода – супакравіцеляў Еўропы, у Рыме ўрачыста адсвяткавалі памяць гэтых святых.

У рамках 1200-годдзя нараджэння св. Мятода Салунскага святкаванне мела асабліва ўрачысты характар. Св. Імшу ў базыліцы св. Клімента, дзе спачываюць мошчы св. Кірыла Салунскага, служылі 7 кардыналаў, 4 біскупы ды амаль 100 святароў з амаль усіх славянскіх краінаў.
16.02.2015
“Асэнсаваць духовую спадчыну”У г. Бары ўзгадалі 25 год адкрытага душпастырства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы

У рамках міжнароднай платформы супрацоўніцтва і душпастырскай дапамогі Усходнім Цэрквам “Synergeia pro Oriente Christiano” працягвае працу студыйная група, якая займаецца вывучэннем практычнага прымянення дакументаў ІІ-га Ватыканскага Сабору ў жыцці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы.
13.02.2015
Салунскія Браты Кірыл і Мятод - святыя роўнаапостальныя “настаўнікі славянскія” –  ч. 2Мятод – архібіскуп Вялікай Маравіі (870-885)

Балатонскае княства (869-870)

У 869 г. Мятод пасланы з Рыму з лістом да славянскіх князёў Расціслава (Маравія), Святаполка (Славакія) і Коцела (паўднёвы-захад Венгрыі). У лісце ішла мова пра права вучыць і займацца перакладамі ў Вялікамараўскай вучэльні. Мятод не змог супраць волі баварскага духавенства стварыць новую вучэльню ў Блатаградзе і быў адпраўлены Коцелем назад у Рым, дзе ён меў быць прызначаны Папам Адрыянам II біскупам Паноніі, што дазволіла яму самастойна закласці славянскую вучэльню. Папа Адрыян у 870 г. прызначыў Мятода архібіскупам Паноніі і Вялікай Маравіі, каб Вялікую Маравію забраць з-пад царкоўнага ўплыву Баварыі і падпарадкаваць непасрэдна Рыму. Такім чынам, у Вялікай Маравіі была створана першая славянская архідыяцэзія і Мятод быў яе першым біскупам.
13.02.2015
Салунскія Браты Кірыл і Мятод - святыя роўнаапостальныя “настаўнікі славянскія” –  ч. 1Кірыл – свецкае імя Канстанцін Філосаф (827-869, Рым) і Мятод – свецкае імя Міхал (815-885, Велеград, Маравія), браты з горада Салунь (Фесалонікі) — стваральнікі славянскай азбукі і царкоўнаславянскай мовы. Ушаноўваюцца як святыя і на Усходзе, і на Захадзе.
9.02.2015
Салунскія Браты Кірыл і Мятод  - прапаведнікі Еднасці Цэркваў Усходу і ЗахадуПра актуальнасць спадчыны святых Кірыла і Мятода распавядае Апостальскі Экзарх Грэцкай Каталіцкай Царквы візантыйскага абраду – Уладыка Дымітрыос (Салахас).

1.Кірыл і Мятод - два святыя браты, выхадцы з Фесалонікаў (слав. Салунь), маюць у сваёй крыві спадчыну апостала Паўла, які жыў і працаваў у іх горадзе, і аб’ядноўваў Усход і Захад у адзіную “сулучнасць Евангелля” Ісуса Хрыста.
Характэрнай асаблівасцю місіянерскай дзейнасці святых Кірыла і Мятода была сапраўдная “экуменічнасць” (паўсюднасць), якая праяўлялася ўва ўсіх іхніх дзеяннях ды ініцыятывах, якія, у адпаведнасці з рознымі патрэбамі Царквы і магчымасцямі тых часоў, распачыналіся для прапаведвання Еднасці хрысціянаў. Працуючы ў складаных і нестабільных умовах і імкнучыся да ідэалу аб'яднання ў Хрысце нованавернутых, Кірыл і Мятод перакладалі на славянскую мову багатыя тэксты візантыйскай літургіі, прыстасоўвалі да менталітэту і звычаяў маладых народаў тонкія і складаныя распрацоўкі грэка-рымскага права.
8.02.2015
Падуанскі універсітэтПадуанскі універсітэтЗрабіць Біблію базай духовага адраджэння.

У пятніцу, 6 лютага 2015 г. у Ротэрдаме ды ў нядзелю, 8 лютага ў Падуі прайшла міжканфесійная кансультацыя “Colloqium fraternum”, у якой хрысціяне розных канфесій і традыцый – у тым ліку беларускія і румынскія грэка-католікі ды італьянскія рыма-католікі - разважалі над духовай спадчынай Францішка Скарыны. У гэтай кансультацыі удзельнічаў архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

Братэрская размова дазволіла нагадаць пра жывыя кантакты, якія ў час Рэнэсансу звязвалі беларускія землі ВКЛ з такімі цэнтрамі еўрапейскай рэнэсансавай культуры як Падуа ці Ротэрдам. У кантэксце тых шырокіх кантактаў, асабліва ў сферы культуры, трэба асэнсаваць духовы подзвіг (рэдакцыйны і выдавецкі) Полацкага першадрукара: зрабіць Біблію базай духовага адраджэння.
7.02.2015
У свята святых Кірыла і Мятода, 14 лютага 2015 г., Папа Францішак увядзе ў калегію кардыналаў архібіскупа Эдоардо МэнікелліАрхібіскуп Эдоардо Мэнікеллі з 1992 г. па 1994 г. нёс служэнне ў Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, дзе быў асабістым сакратаром кардынала Акілле Сільвестрыні.

Эдоардо Мэнікеллі (Edoardo Menichelli) нарадзіўся 14 кастрычніка 1939 г. у г. Сэрыпола (Італія), у дыяцэзіі Сан-Севярына-Марке.
Вывучаў філасофію і тэалогію ў семінарыі ў Сан-Севярына-Марке і ў Фана; працягваў вышэйшыя студыі ў Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме, дзе ён атрымаў ступень ліцэнзіята пастаральнага багаслоўя.

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier