Архібіскуп Эдоардо Мэнікеллі з 1992 г. па 1994 г. нёс служэнне ў Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, дзе быў асабістым сакратаром кардынала Акілле Сільвестрыні.Эдоардо Мэнікеллі (Edoardo Menichelli) нарадзіўся 14 кастрычніка 1939 г. у г. Сэрыпола (Італія), у дыяцэзіі Сан-Севярына-Марке.
Вывучаў філасофію і тэалогію ў семінарыі ў Сан-Севярына-Марке і ў Фана; працягваў вышэйшыя студыі ў Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме, дзе ён атрымаў ступень ліцэнзіята пастаральнага багаслоўя.
3 ліпеня 1965 г. быў рукапакладзены ў святары ў дыяцэзіі Сан-Севярына Марке і быў прызначаны вікарным святаром у парафіі святога Язэпа гэтай дыяцэзіі, дзе адначасова выкладаў рэлігію ў дзяржаўных школах.
З 1968 г. па 1994 г. Эдоардо Мэнікеллі працаваў у Рымскай Курыі;
з 1992 г. па 1994 г. з’яўляўся супрацоўнікам Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, дзе ён сустрэў кардынала Акілле Сільвестрыні і стаў яго асабістым сакратаром.
10 чэрвеня 1994 г. Эдоардо Мэнікеллі быў прызначаны Папам Рымскім Янам Паўлам II на пасад архібіскупа К’еці-Васта, а 9 ліпеня 1994 г. атрымаў біскупскую хіратонію ў Рыме, з рук кардынала Акілле Сільвестрыні. На працягу наступных дзесяці гадоў заставаўся ў К’еці, займаўся рэфармаваннем эканамічных і адміністрацыйных структур дыяцэзіі ды развіццём многіх накірункаў пастырскай дзейнасці.
8 студзеня 2004 г. Папа Ян Павел II прызначыў яго мітрапалітам Анконы-Озіма.
4 студзеня 2015г. Папа Францішак прыняў рашэнне надаць яму тытул кардынала падчас кансісторыі, якая адбудзецца 14 лютага 2015 г.
Архібіскуп Эдоардо Мэнікеллі з'яўляецца сакратаром Камісіі па справах сям'і Канферэнцыі біскупаў Італіі (CEI) і старшынём Канферэнцыі біскупаў рэгіёна Марке па справах сям'і, экуменізму і душпастырства вольнага часу.