Пошук

Каляндар

 

Салунскія Браты Кірыл і Мятод - святыя роўнаапостальныя “настаўнікі славянскія” – ч. 1  


Салунскія Браты Кірыл і Мятод - святыя роўнаапостальныя “настаўнікі славянскія” –  ч. 1Кірыл – свецкае імя Канстанцін Філосаф (827-869, Рым) і Мятод – свецкае імя Міхал (815-885, Велеград, Маравія), браты з горада Салунь (Фесалонікі) — стваральнікі славянскай азбукі і царкоўнаславянскай мовы. Ушаноўваюцца як святыя і на Усходзе, і на Захадзе.

Паходжанне

Браты былі выхадцамі з грэцкага горада Фесалонікі (цяпер Салонікі), вядомага пад назвай Салунь. Тут заканчвалася Візантыя і пачыналіся землі славянаў. Жыхары Салуні добра ведалі мову македонскіх славянаў, паколькі ў самім горадзе, і асабліва ў яго ваколіцах, пражывала шматлікае славянскае насельніцтва. У сям'і было сем сыноў, Міхаіл (Мятод) - старэйшы, а Канстанцін (Кірыл) - малодшы з іх. Іхні бацька Леў (Leontios) быў грэцкім дзяржаўным чыноўнікам (друнгарыям), а маці Марыя - славянкай, таму Міхаіл і Канстанцін добра ведалі мову, хоць па нацыянальнай прыналежнасці яны хутчэй былі грэкамі. Невыпадкова, імператар Міхаіл у слове на дарогу сказаў: "Вы абодва салуняне, а ўсе салуняне добра гавораць па-славянску".

У XIX стагоддзі некаторыя славянскія навукоўцы (Міхаіл Пагодзін, Герменгільд Ірэчэк) адстойвалі іх славянскае паходжанне, грунтуючыся на выдатным валоданні імі славянскай мовай - акалічнасць, якую сучасныя навукоўцы лічаць недастатковай для меркавання аб этнічнай прыналежнасці. Трэба заўважыць, што іхні бацька быў высокапастаўленым дзяржаўным чыноўнікам і вырашаў важныя дзяржаўныя пытанні, і наўрад ці чалавек не грэцкага паходжання мог займаць такую пасаду.

Асаблівасці місіі святых Кірыла і Мятода

У сярэдзіне IX-га стагоддзя Візантыя была палітычна стабільнай дзяржавай і хутка развівалася ў культурным плане. Візантыйская культурная экспансія была накіравана не толькі да славян, але і да Арменіі, Грузіі, Італіі, Хазарскага каганата і да арабскага свету. Рэлігія, мастацтва і літаратура паўплывала на Усход і Захад.

Канстанцін падчас сваёй першай місіі у Сарацынаў (г.зн. Багдацкі каліфат) быў без брата. Ці быў разам з ім брат на другой місіі ў Хазарыі - сумніўна. На вялікамараўскай місіі (г.зн. да паўночных славянаў, да Венецыі і Рыма) браты стаялі бок аб бок. На сваім шляху браты (прынамсі Канстанцін) паслядоўна наведалі значную частку культурнай прасторы вядомай у Сярэднявеччы. Яны сустрэліся з прадстаўнікамі дзвюх іншых асноўных рэлігій – ісламу ды юдаізму, і паспяхова абаранялі хрысціянства.

Місія да хазараў (860-861)

Па запрашэнні правіцеля хазараў, у 860 Канстанцін здзейсніў місію ў краіну хазараў на поўнач ад Каўказа (па іншых крыніцах пры Азоўскім моры). Уладар хазараў быў габрэем і дазваляў мірнае суіснаванне габрэяў, мусульман і хрысціян у яго Імперыі. Спрэчным ёсць тое, ці пайшоў у Хазарыю за Канстанцінам яго брат Мятод.

На шляху да хазараў спыніўся ў горадзе Херсон, у якім між іншым вывучыў мовы іўрыт, хазарскую і готскую. Тут ён знайшоў мошчы святога Клімента – Папы Рымскага (памёр у 101). Пазней узяў іх з сабой у Вялікую Маравію, а ў 867 -- у Рым, дзе быў урачыста прыняты Папам Рымскім і перадаў іх яму.
У краіне хазараў Канстанцін правёў тэалагічны дыспут з габрэйскімі навукоўцамі і рабінамі. Удалося яму тут ахрысціць 200 хазар. Замест узнагароды, якую яму прапанаваў уладар хазараў, Канстанцін папрасіў звальнення 200 візантыйскія рабоў. Хазарскі правіцель пазней напісаў ліст візантыйскаму імператару, у якім пахваліў гэту місію і запэўніў сяброўства свайго народа.

Маленькі народ ў фульскім краі, які складалі з рэшткаў алан і готаў, поўнасцю прыняў тут хрысціянства праз Канстанціна.

Візантыйская імперыя (861 - 863/864)

У канцы года 861, Канстанцін (ці браты) вярнуліся у Царград, дзе яго (іх) ўрачыста прыняў імператар. Імператар прыняў Канстанціна на працу ў вышэйшую школу (семінарыю) для навучання святароў пры храме святых апосталаў, дзе ён меў займацца літаратурнай і педагагічнай дзейнасцю. Мятоду ж прапанаваў сан архібіскупа, але той яго адкінуў. Таму імператар зрабіў яго ігуменам манастыра Паліхрон (на малаазійскім узбярэжжы Мармарскага мора). Аднак праз некалькі месяцаў да імператарскага двара прабыў пасланец ад Расціслава.

Місія ў Вялікай Маравіі, у княстве Балатон і Рыме (863/864 - 885)

Пасля беспаспяховага звароту да Папы Рымскага князь Расціслаў у 862 г. прыслаў у Канстанцінопаль сваіх паслоў. Яму патрэбны быў той, хто змог бы на ягонай мове апісаць і растлумачыць сапраўдную хрысціянскую веру. Імператар вырашыў ускласці гэтую складаную місію на салунскіх братоў, бо ніхто іншы не змог бы зрабіць гэта лепш. Хутчэй за ўсё, адбылося гэта па прапанове патрыярха Фоція, настаўніка і прыяцеля Кастанціна.

Вялікая Маравія (863/864 - 867)

Браты прыйшлі ў Вялікую Маравію ў 863 або 864 (па традыцыі, 5 ліпеня 863). Для місіі Канстанцін стварыў новы алфавіт – глаголіцу (графічная сістэма, адмыслова распрацаваная для славянскай мовы). Акрамя таго, разам з Мятодам, перад тым як прыйсці да Вялікай Маравіі, браты зрабілі некалькі перакладаў уласных тэкстаў на стараславянскую мову (старажытную славянскую мову, заснаваную на дыялекце македонскіх славян, якія жылі ў IX стагоддзі ў ваколіцах горада Салунь). Стараславянская мова падчас місіі у Вялікай Маравіі атрымала некаторыя заходнеславянскія элементы (з 10-га стагоддзя славацкай і мараўскіх), якія выкарыстоўваюцца ў Вялікай Маравіі. Акрамя таго, Канстанцін прынес з сабою да Вялікай Маравіі сімвал візантыйскага двайнага крыжа.
З самага пачатку свайго знаходжання ў Вялікай Маравіі Салунскім Братам давялося зведаць супраціў баварскага кліру, прадстаўнікоў заходняга (невізантыйскага) хрысціянства, якія баяліся страціць праз гэта свой уплыў. У 863 Канстанцін заклаў Вялікамараўскую школу (семінарыю), у якой навучаліся будучыя славянскія святары і адміністрацыйныя супрацоўнікі, якая стала цэнтрам славянскага пісьменства. У 885 было 200 выпускнікоў. Месцазнаходжанне вучэльні невядома, але, згодна з археалагічнымі дадзенымі была царкоўна-прыхадская школа ў замку Дэвін. Кіраўніком вучэльні быў Канстанцін.

Падарожжа ў Рым (867-869)

У той час як браты прыйшлі з Візантыі, Вялікая Маравія апынулася ў сферы царкоўнага ўплыву Рыма (Папы). Браты выбраліся ў 867 са згоды Вялікамараўскіх валадароў Расціслава (у сучаснай Маравіі) і Святаполка (Княства Нітра, сёння Славакія) да Рыму, каб атрымаць згоду Папы для выкарыстання стараславянскай мовы як літургічнай мовы.

Балатонская княства (867)

Па шляху ў Рым летам спыніліся ў Балатонскім (Блатэнскім) княстве у князя Коцела, і кароткі час там навучалі.

Дыспут з прадстаўнікамі трохмоўя (867)

Пра поспех кірыла-мятодаўскай працы сведчыць дыспут Салунскіх Братоў ў Венецыі ў канцы года 867 і ўдалая абароны славянскай мовы і багаслужэння ад крытыкі з боку прадстаўнікоў “трохмоўя”, якія ў літургіі дапускалі толькі габрэйскую, грэцкую і лацінскую мову. У гэтым дыспуце праявіліся найлепшыя іх асаблівасці - багаслоўскі вопыт, навуковыя веды, рытарычнае майстэрства, гуманізм і клопат за лес народа.

Місія ў Рыме (867-869)

Пасля перамогі ў дыспуце ў Венецыі, браты накіраваліся ў Рым да Папы Адрыяна II, перадалі яму мошчы святога Клімента Рымскага. Папа высвяціў вучняў Салунскіх Братоў на святароў ды асвяціў славянскія кнігі. У 867 г. Папам Адрыянам была зацверджаная Вялікамараўская місія. Славянскія і богаслужбовыя кнігі былі пакладзеныя на галоўны алтар базілікі Санта Марыя Маджорэ. У лютым 868 г. у Рыме біскупам Фармозам Мятод і тры вучні Салунскіх Братоў былі пасвечаныя ў святары ды яшчэ дваіх паставілі ў дыяканы. У сакавіку 868 года Папа ў канчатковым выніку зацвердзіў славянскую літургічную мову (царкоўнаславянскую) у якасці чацвёртай мовы ў дадатак да лацінскай, грэцкай і габрэйскай, і такі прэцэдэнт не паўторыцца больш аж да XX стагоддзя.
У лютым 869 г. Канстанцін памірае ў Рыме, незадоўга да смерці прыняўшы манаскі пастрыг з імем Кірыл. Ён быў пахаваны ў Рыме, нягледзячы на тое, што яго старэйшы брат настойваў на на тым, каб яго мошчы перавезлі на радзіму. На гэта паўплывала моцнае жаданне рымскага духавенства, якое хацела, каб такі высакародны чалавек у Рыме меў месца апошняга спачынку. Мятод, пагадзіўшыся на гэта, у канчатковым выніку дазволіў пахаваць Канстанціна ў базыліцы святога Клімента справа ад алтара, дзе знаходзіцца і сёння.

З славацкай Wikipedia пераклаў (з скаротамі) Андрэй Гайдукевіч

13.02.2015

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier