Мятод – архібіскуп Вялікай Маравіі (870-885)Балатонскае княства (869-870) У 869 г. Мятод пасланы з Рыму з лістом да славянскіх князёў Расціслава (Маравія), Святаполка (Славакія) і Коцела (паўднёвы-захад Венгрыі). У лісце ішла мова пра права вучыць і займацца перакладамі ў Вялікамараўскай вучэльні. Мятод не змог супраць волі баварскага духавенства стварыць новую вучэльню ў Блатаградзе і быў адпраўлены Коцелем назад у Рым, дзе ён меў быць прызначаны Папам Адрыянам II біскупам Паноніі, што дазволіла яму самастойна закласці славянскую вучэльню. Папа Адрыян у 870 г. прызначыў Мятода архібіскупам Паноніі і Вялікай Маравіі, каб Вялікую Маравію забраць з-пад царкоўнага ўплыву Баварыі і падпарадкаваць непасрэдна Рыму. Такім чынам, у Вялікай Маравіі была створана першая славянская архідыяцэзія і Мятод быў яе першым біскупам.
Мятод у вязніцы (870-873)Свецкія і царкоўныя кіраўнікі з Усходне-франкійскай дзяржавы не пагадзіліся са стварэннем панонскай правінцыі пад юрысдыкцыяй Папы рымскага, дзе большасць тэрыторыі на той час была пад уладай архібіскупа Зальцбурга і Аквілейскага Патрыярха. Мятода прызналі парушальнікам іх правоў і абвінавацілі ў ерасі.
Вясной 870 г. па загадзе баварскіх біскупаў Адалвіна, Германрыха, Анона і Ланфрыда Мятод быў схоплены ды на сінодзе ў Ратызбоне (Рэгенсбургу), у прысутнасці караля Людовіка Немца, быў асуджаны да пажыццёвага зняволення ў манастыры ў Баварыі (Эльванген або Райхенаў). Калі Вялікая Марава ў 872 г. перамагла Усходне-франкійскае каралеўства, Рым змог дапамагчы Мятоду. Новы Папа Ян VIII паслаў лісты ўсходне-франкійскім біскупам, у якім асудзіў дзянні баварскага кліру ды прыказаў вызваліць Мятода. У траўні 873 г. адбыліся перамовы, у выніку быў наступны вынік:
- Панонія, за выключэннем Сырмыум (цяпер Срыемска Мітравіца) і невялікай тэрыторыі паміж возерам Балатон вусцем ракі Грон), былі выключаныя з-пад улады Мятода на карысць баварскіх біскупаў;
- Зноў забаранілі выкарыстанне царкоўнаславянскай мовы ў літургіі (за выключэннем чытання Святога Пісання);
- Архібіскуп Мятод быў вызвалены ды вярнуўся ў Вялікую Маравію з гарантыяй, што зможа спакойна працаваць, прынамсі да канца 877 г.
- Вялікамараўская школа зноў пачала працаваць пад кіраўніцтвам Мятода.
Вялікая Маравія (873-880)У 873 г. Мятод зноў узяў у свае рукі адміністрацыю Царквы ў Вялікай Маравіі ды кіраўніцтва Вялікамараўскай школы, дзе акрамя адукацыі духавенства займаўся літаратурнай дзейнасцю. Са сваімі вучнямі працягваў перакладаць царкоўныя кнігі.
Мятодам быў хрысціянізаваны Віслянскі край (874), на поўнач ад Карпацкіх гор, і далучаны да Вялікай Маравіі. Паступова ўтварылася імперыя, якая мела стабільнае месца на карце Еўропы.
Пасля 874 г. узнікаюць шматлікія спрэчкі. У царкоўным жыцці паступова ідзе фармаванне варожага лагера з боку лацінскіх біскупаў у дачыненні да прыхільнікаў візантыйска-славянскай літургіі. У прыватнасці, да богаслужбовай мовы. Востры канфлікт адбыўся ў 878, калі нямецкі клір на чале з Віхінгам абвінавацілі Мятода ў тым, што ў тлумачэнні Святой Тройцы і ў царкоўных службах, у якіх выкарыстоўваецца славянская мова, ён кажа ерасі.
Прыкладна ў гэта ж час (879/880), у Вялікай Маравіі ўпершыню адбыўся падзел тэрыторыі на дыяцэзіі. Біскупам дыяцэзіі ў Нітры стаў Віхінг.
Рым (880)У 880 г. Мятод ізноў адправіўся ў Рым, каб растлумачыць сітуацыю і каб зняць з сябе абвінавачванні. Бездакорна апраўдаў сваё імя і Віхінг, які суправаджаў Мятода ды быў пасвечаны ў сан біскупа. Акрамя таго, папа Ян VIII напісаў пасланне Industriae tuae, у якім:
- Вялікая Маравія аб’яўлялася ўласнасцю Святога Пасаду, што азначала, што папа зацвердзіў незалежнасць Вялікай Маравіі ад Усходне-франкійскага каралеўства ды пацвердзіў задачы і функцыі Мятода;
- загадаў, каб у Рым быў пасланы яшчэ адзін святар, каб яго паставіць біскупам для Вялікамараўскай дзяржавы. Гэта азначала, што Мятод з дапамогай двох іншых біскупаў мог бы ўжо сам высвячаць новых біскупаў (паводле большасці крыніц, аднак гэта патрабаванне не было выканана);
- Папа патрабаваў, каб з Вялікамараўскай дзяржавы было выслана ўсе духавенства, якое супрацьстаяла Мятоду.
- Было зацверджана выкарысанне славянскай мовы (запісанай глаголіцай) і загадана, каб багаслужэнні (літургіі) служыліся на славянскай мове (у дадатак да Евангелля, якое павінна быць першым чытацца на латыні, і толькі потым па-славянску).
Вялікая Маравія (881)Пасля вяртання ў Вялікую Маравію (881) Мятод зняў Віхінга з пасады біскупа Нітры, таму, што даведаўся, што ім быў напісаны фальшывы "папскі" ліст, згодна з якім, Мятод павінен быў быць скінуты і выгнаны з Вялікай Маравіі.
Візантыйская імперыя (881/882-882)У канцы 881 або ў пачатку 882, Мятод едзе ў Канстанцінопаль па запрашэнні візантыйскага імператара. Ён пакінуў там двух вучняў, дыякана і святара, і славянскія богаслужбовыя кнігі. Існуе меркаванне, што імператар Васіль I паслаў іх да князя Барыса ў Балгарыю на місіянерскую дзейнасць. Некаторыя мяркуюць, што адным з іх быў Канстанцін Праслаўскі, які пазней стаў біскупам. Іншыя лічаць, што адным з гэтых вучняў быў святы Сава. Яшчэ іншае меркаванне, што імператар і патрыярх паслалі гэтых вучняў на славянскую місію да сербаў.
Вялікая Маравія (882-885)Пасля вяртання з Візантыі Мятод, разам са сваімі вучнямі, прысвячае сваю дзейнасць перакладчыцкай працы (завяршэнне перакладу Бібліі, пропаведзі на ўвесь год, напісанне Жыцція Канстанціна). Так што ў канцы свайго жыцця (6 траўня 885) ў Вялікай Маравіі была значная колькасць перакладаў і арыгінальных твораў.
У 80-х гадах IX ст. Мятод ў Вялікай Маравіі ахрысціў кіраўніка Чэшскай дзяржавы Боржывая.
Спрэчкі паміж Мятодам і Святаполкам выбухнулі ў 885 годзе, калі Мятод прапанаваў ў якасці свайго пераемніка святара Горазда. Перш чым удалося дамовіцца, Мятод памірае. На смяротным ложы прызначае сваім пераемнікам Горазда ў Вялікамараўскай вучэльні.
6 красавіка 885 года Мятод памер у Вялікай Маравіі, дзе і быў пахаваны у (цяпер невядомым) галоўным храме дзяржавы.
Пасля смерці Мятода у Вялікай Маравію вяртаецца Віхінг, які са згоды Святаполка схапіў вучняў Мятода і выслаў іх з краіны.
Аднак справа Мятода жыла ажно да падзення Вялікамараўскай дзяржавы.
З славацкай Wikipedia пераклаў (з скаротамі) Андрэй Гайдукевіч