
"Праваслаўе, якое сьвяткуем у гэтую нядзелю, – гэта праўдзівая вера і праўдзівае шанаваньне Бога, якія вызнавала ўся Хрыстовая Царква першых стагоддзяў у барацьбе з гэрэзіяй іконаборства.
Таму Нядзеля Праваслаўя - гэта ўрачыстасьць усёй Царквы, Усходняй і Заходняй. Яе ўсталяваў Сабор у Канстантынопалі 842 году.
Мэта гэтага сьвята – прылюдна і ўрачыста аддаць пашану і пакланіцца сьвятым іконам Ісуса Хрыста, Багародзіцы і Сьвятых."
а. Андрэй Абламейка***
Трапар нядзельны належнага тону (Тон 4). Сьветлую вестку аб уваскрасеньні
і аб адмене прадзедаўскага асуджэньня ад анёла пачуўшы,
Гасподнія вучаніцы апосталам з радасьцю сказалі:
“Сьмерць пераможаная, Госпад Бог уваскрос,
даруючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня”.
Трапар Нядзелі Праваслаўя (тон 2). Усячыстаму вобразу Твайму пакланяемся, Добры,
просячы дараваньня правінаў нашых, Хрысьце Божа,
бо Ты захацеў дабравольна целам узысьці на крыж,
каб вызваліць стварэньне Тваё з варожай няволі.
Дзеля гэтага мы з удзячнасьцю ўсклікаем Табе:
Ты напоўніў радасьцю ўсё, Збавіцелю наш, прыйшоўшы збавіць сьвет.
Кандак Нядзелі Праваслаўя (тон 8). Незьмяшчальнае Айцовае Слова зьмясьцілася ў целе, узятым ад Цябе, Багародзіца,
і апаганены вобраз вярнула да ранейшага стану, злучыўшы яго з Боскай красой.
Дзеля гэтага мы вызнаем збаўленьне нашае словам
і на справе, і прадстаўляем Яго на іконе.
Кандак Багародзіцы (тон 8). Магутная Ўладарка Багародзіца,
мы, верныя слугі Твае, выбаўленыя табою ад бедаў,
песьні ўдзячнасьці і перамогі Табе прыносім.
Ты ж, маючы сілу непераможную, ад усякіх напасьцяў выратуй нас,
каб нам усклікнуць табе: “Радуйся, дзева Маці!”