Пошук
Нядзельнае казаньне
|
панядзелак
КАСТРЫЧНІКА |
“Асэнсаваць духовую спадчыну”
У рамках міжнароднай платформы супрацоўніцтва і душпастырскай дапамогі Усходнім Цэрквам “Synergeia pro Oriente Christiano” працягвае працу студыйная група, якая займаецца вывучэннем практычнага прымянення дакументаў ІІ-га Ватыканскага Сабору ў жыцці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы. На душпастырскім сэмінары 15 лютага 2015 г., які прайшоў у г. Бары (Італія) ды ў якім удзельнічалі таксама сябры экуменічнай “Супольнасці Ісуса” (Comunita’ di Gesu’) былі абмяркаваныя дэкрэты "Аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах" (Orientalium Ecclesiarum) ды "Аб Экуменізме" (Unitatis redintegratio) і дэкларацыя “Аб адносінах Царквы да нехрысціянскіх рэлігій (Nostra aetate). Працамі сэмінара кіравалі езуіцкі багаслоў а. д-р Карла Калона з Бары ды архімандрыт д-р Сяргей (Гаек) з Мінска. У працы міжнароднай навуковай групы ўдзельнічае ліцэнцыят багаслоўя а. Андрэй Крот, грэка-каталіцкі душпастыр ў Гродна. Апрацаваная ім біяграфія Слугі Божага архімандрыта Фабіяна Абрантовіча (1884-1946) была абмеркавана ўдзельнікамі ў кантэксце беларускіх прэкурсораў ІІ-га Ватыканскага Сабору. Сэмінар, які пачаўся малітвай пры мошчах св. Мікалая Цудатворцы, стаў добрай нагодай, каб узгадаць 25 год адкрытай душпастырскай дзейнасці парафій Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Удзельнікі сэмінару з зацікаўленасцю прынялі інфармацыю аб удзеле беларускіх грэка-каталіцкіх душпастыраў і вернікаў у розных міжканфесійных і міжрэлігійных мерапрыемствах, накіраваных на практычнае прымяненне дакументаў ІІ-га Ватыканскага Сабору. |
|
16.02.2015
|






Сёньняшняе чытаньне:
