Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


3.07.2025

ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025:  Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»Дні 3-12.07.2025 - дэкада малітоўнай падрыхтоўкі да Полацкага свята.

Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна, МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові.


(Добрай дапамогай ў малітве ёсць "Акафіст Імю Ісуса", аўтарства Францішка Скарыны).

 

Кожны год — у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, 11 ліпеня 1705 г.) — у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята.

3.07.2025
ПРАГРАМА УРАЧЫСТАСЦІ МАЦІ БОЖАЙ БУДСЛАЎСКАЙ 4 - 5 ліпеня 2025 г.

Дэвіз: « Міласэрнасць Божая - давяраем Табе…»

 

4 ліпеня (пятніца)

 

14:00 – 17:00 сустрэча і прывітанне пілігрымаў (кс. Дзмітры Дубовік)

18:00 - Святая Імша (біскуп Андрэй Зноска)

20:00 АКАФІСТ БАГАРОДЗIЦЫ (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы)

20:30 - Марыйныя нешпары (Айцы Капуцыны)

21:00 - Крыжовы шлях (Айцы Кармеліты)

22:00 - Моладзевая праграма - «Моладзь да моладзі» (ксёндз Андрэй Бурак)

23:30 - Працэсія з копіяй абраза Маці Божай

24:00 - Святая Імша (біскуп Алег Буткевіч)

2.07.2025

Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 4 ліпеня 2025На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі - Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам у Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцу 4 ліпеня 2025 года.


У гэтую ж пятніцу ў Беларусі праходзяць святкаванні царкоўныя (Будслаў) і дзяржаўныя (Дзень Незалежнасці).

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Рэкамендуецца "Акафіст да Багародзіцы".

2.07.2025

2 ліпеня - СВЯТА ЎСКЛАДАННЯ РЫЗЫ БАГАРОДЗІЦЫ Ў БЛАХЕРНЕГэтае свята, хоць і не ўваходзіць у лік дванаццаці найбольшых, мае глыбокае гістарычнае і духоўнае значэнне, звязанае з абаронай Канстанцінопаля дзякуючы заступніцтву Багародзіцы.


Паданне сведчыць, што пасля Успення Багародзіцы Яе рыза (покрыва) і пояс былі падзелены паміж вернікамі. У V ст. два браты, Гальбій і Кандыд, знатныя людзі з Канстанцінопаля, падчас паломніцтва ў Палестыну знайшлі гэтую святыню ў адным з дамоў у Галілеі. Рыза захоўвалася ў куфры, які перадаваўся з пакалення ў пакаленне праведнымі жанчынамі, якія ахоўвалі яе як найвялікшы скарб.

29.06.2025
Папа Леў XIV запэўніў у вернасці экуменічнаму шляхуПантыфік пацвердзіў гатоўнасць працягваць намаганні на карысць аднаўлення поўнай і бачнай еднасці паміж хрысціянамі. Ён нагадаў, што экуменічны шлях патрабуе паважлівага слухання і братэрскага дыялогу.

 

28 чэрвеня 2025 года Папа Леў XIV прыняў у Ватыкане дэлегацыю Канстанцінопальскага Патрыярхату, якая традыцыйна прыбыла ў Рым з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла. У яе склад уваходзілі мітрапаліт Халкідонскі Эмануіл, старшыня Сінадальнай камісіі па сувязях з Каталіцкім Касцёлам, якога суправаджалі айцы Аэцый і Іеранім.

28.06.2025
Беларускія іерархі сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Іньяцыё Чэффаліа26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Іньяцыё Чэффаліа, які нядаўна прыбыў у Беларусь.

 

Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі «з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Традыцыі Касцёла ў лучнасці з Рымам і Пантыфікам».

27.06.2025

Папа святарам: любіце Сэрцам Езуса і нясіце ў свет Яго супакойСвяты Айцец заклікаў святароў ісці за прыкладам Добрага Пастыра, рабіць Касцёл закваскай адзінства ў свеце і не зачароўвацца мадэлямі поспеху і прэстыжу, наследуючы святых.

 

27 чэрвеня 2025 года Леў XIV узначаліў святую Імшу ў Базіліцы Святога Пятра з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Дня малітвы аб святасці святароў. Падчас літургіі ён удзяліў сакрамэнт прэзбітэрскага пасвячэння трыццаці двум дыяканам.

25.06.2025

Кардынал Гуджэроці: замах у Дамаску – удар па ўсім хрысціянстве рэгіёнаПрэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці, выказвае блізкасць Касцёла вернікам, якія пацярпелі ад замаху ў Дамаску: "Мы ўсе ахвяры".

 

Замах у Дамаску, які забраў жыцці 25 чалавек і пакінуў 63 параненых, вяртае Сірыю ў кантэкст вайны. Напад на грэка-праваслаўную царкву быў сімвалічным ударам у сэрца хрысціянскай супольнасці ў момант напружанасці паміж Усходам і Захадам.

24.06.2025
Папа Леў моліцца за ахвяр нападу на праваслаўную царкву ў ДамаскуПантыфік выказаў спачуванне і блізкасць у сувязі з гібеллю людзей у Сірыі, дзе 22 чэрвеня 2025 года тэрарыстычны напад быў учынены на сталічную праваслаўную царкву святога Іллі.

“Папа Леў XIV з вялікім смуткам даведаўся пра гібель людзей і разбурэнні, выкліканыя нападам на праваслаўную царкву святога Іллі ў Дамаску, і выказвае шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў у гэтай трагедыі”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам Дзяржаўнага сакратара кардынала П’етра Параліна.

24.06.2025

Казахстан: Адкрыты санктуарый, прысвечаны пераследаваным хрысціянамГэта першае такое месца малітвы ў Цэнтральнай Азіі. У Астане, сталіцы Казахстана, 20 чэрвеня 2025 г. інаўгураваны марыйны санктуарый, прысвечаны пераследаваным хрысціянам. Ён дзейнічае пры царкве Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў казахстанскай сталіцы, дзе дзесяцігоддзямі савецкія ўлады змагаліся з каталіцтвм.

 

Як паведамляе National Catholic Register, новы санктуарый быў створаны па ініцыятыве амерыканскай арганізацыі Nasarean.org. Гэта ўжо шостае такое месца ў свеце, але першае ў рэгіёне, які асабліва зведаў рэлігійныя пераследы, асабліва ў камуністычныя часы.


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier