Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


30.11.2018

Македонская Каталіцкая Царква візантыйскага абраду святкуе інгрэс епархіяльнага біскупаУ македонскім горадзе Струміца 1-2 снежня 2018 г. праходзіць інаўгурацыя каталіцкай епархіі ўсходняга абраду. Новая, усходнекаталіцкая епархія Струміца-Скопье атрымала імя "Успення Багародзіцы". Яна створана Яго Святасцю Папам Францішкам на месца ранейшага апостальскага экзархата Македонскай Каталіцкай Царквы візантыйскага абраду.

 

У нядзелю, 2 снежня 2018 г. урачысты інгрэс епархіяльнага біскупа Уладыкі Кіро (Стаянава) да катэдральнага сабору Успення Багародзіцы ў Струміцы ўзначаліць Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў Кардынал Леанарда Сандры. Ён зачытае папскую булу (томас) і ўвядзе Ўладыку Кіро на епархіяльны пасад. (Уладыка Кіро да гэтага часу нёс служэнне апостальскага экзарха).

30.11.2018

Беларускую царкву назвалі найлепшым рэлігійным будынкам сьвету на архітэктурным фэсьце ў АмстэрдамеБеларуская ўніяцкая царква ў Лёндане перамагла ў катэгорыі «Найлепшы рэлігійны будынак» на Сусьветным архітэктурным фэстывалі ў Амстэрдаме. 

 

 

Пра гэта ў чацьвер позна ўвечары было абвешчана ў сталіцы Нідэрляндаў, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія абвяшчэньня ляўрэатаў прэміі. Відэа моманту абвяшчаньня пераможцы ў намінацыі за найлепшы рэлігійны будынак зьмешчанае на Фэйсбук-акаўнце кампаніі Spheron Architects, якая зьяўляецца аўтарам праекту беларускай царквы.

29.11.2018

Будслаўскі фэст уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва28 лістапада міжурадавы Камітэт па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, 13-я сесія якога праходзіць да 1 снежня на Маўрыкіі, сярод дзевяці новых элементаў уключыў Будслаўскі фэст у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.


Гэты спіс існуе для таго, каб зрабіць больш заўважнымі традыцыі і ўменні, якія нясуць у сабе супольнасці, але не для таго, каб такім чынам прызнаць за імі вышэйшасць або выключнасць.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі Аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Будслаўскі фэст праходзіць у аднайменным мястэчку ў Мінскай вобласці. Пачынаючы з XVII ст. штогод у першыя выходныя ліпеня сотні тысяч пілігрымаў з усёй Беларусі і з іншых краін прыбываюць у Будслаў, каб удзельнічаць ва ўрачыстасцях у гонар іконы Маці Божай Будслаўскай. Многія з іх ідуць пешкі.

20.10.2018

Маскоўскі Патрыярхат выходзіць з каталіцка-праваслаўнай камісіі19 кастрычніка 2018 г. папа Францішак прыняў у ватыканскім Апостальскім палацы старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна.

 

Напярэдадні іерарх узяў удзел у пленарнай сесіі XV Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў і звярнуўся да яе ўдзельнікаў з прамовай. Як паведамляецца на афіцыйным сайце Рускай Праваслаўнай Царквы, Пантыфік сардэчна падзякаваў Мітрапаліту Іларыёну за выступленне. У сваю чаргу, ён перадаў Францішку словы прывітання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

 

Старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў паінфармаваў Святога Айца, што Руская Праваслаўная Царква прыпыняе ўдзел у працы Змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. Гэта звязана з сітуацыяй, якая склалася ва ўзаемаадносінах Маскоўскага і Канстантынопальскага Патрыярхатаў. Мітрапаліт Іларыён агучыў пазіцыю сваёй Царквы ў гэтым пытанні і перадаў Папу тэкст заявы, прынятай на пасяджэнні Сінода ў Мінску.

20.10.2018

“Хрыстовае Евангелле патрэбна пропаведаваць на зразумелай мове” У Рыме іерархі славянскіх грэка-каталіцкіх Цэркваў адзначылі 1150-годдзе першай Літургіі на царкоўнаславянскай мове.


18 кастрычніка 2018 г. Яго Блаславенства Святаслаў, Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, узначаліў Боскую Літургію ў папскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ (Santa Maria Maggiore) у Рыме. Богаслужэнне адбылося з нагоды юбілею 1150-годдзя першай Літургіі на царкоўнаславянскай мове, якую ў гэтым храме служылі Асветнікі славянаў святыя Кірыла і Мятод.

19.10.2018

#Synod2018: роля жанчын, экалогія і святасцьСінадальныя Айцы завяршылі даклады па трэцяй частцы Працоўнага дакумента XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў і распачалі яе абмеркаванне ў працоўных групах.

 

На кангрэгацыі ў першай палове дня 18 кастрычніка 2018 г. звярталася ўвага на ролю жанчын у жыцці Касцёла. Гаварылася пра патрэбу ў пераадоленні ўсіх форм адчужэння і стэрэатыпаў адносна іх, а таксама паважання і прызнання жаночага харызмату. Гэта называлася па-сапраўднаму тэрміновай патрэбай. Было выказана пажаданне правесці спецыяльны Сінод, прысвечаны жанчынам.

 

Біскупы заклікалі ўдзельнікаў хрысціянскага выхаваўчага працэсу зрабіць рахунак сумлення і не абмяжоўвацца “выключна пераказам паняццяў”, а прысвяціць Хрысту цэнтральнае месца ў сваёй дзейнасці. Моладзі трэба паказваць прыгажосць перадсужэнскай чыстасці, важнасць сумленнасці і адказнасці за супольнае дабро.

19.10.2018

Святы Пасад каментуе раскол паміж Масквой і КанстантынопалемРаскол паміж праваслаўнымі патрыярхатамі Масквы і Канстантынопаля, гэта – на думку афіцыйнага прадстаўніка Святога Пасаду – хоць і ўнутраны, але “сур’ёзны канфлікт”. 

 

“Гэты крок таксама аказвае непасрэдны ўплыў на экуменічны дыялог з Каталіцкім Касцёлам”, - заўважыў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, у інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву “Kathpress”. Можна дапусціць, што Руская Праваслаўная Царква не будзе ўдзельнічаць у сумесных перамовах, пакуль канфлікт не будзе вырашаны.

12.10.2018

Аўтакефалія блізка: Канстанцінопаль зняў анафему з патрыярха ФіларэтаСінод Сусветнага Патрыярхата зняў анафему з патрыярха Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата Філарэта і кіраўніка Украінскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы Макарыя і прызнаў іх кананічнымі.

 

Адзначаецца, што яны накіравалі Усяленскаму Патрыярху свае просьбы пра апеляцыю, якія былі прынятыя, пасля чаго было прынята такое рашэнне.

 

Таксама стала вядома, што Сусветны патрыярх працягвае працэдуру надання томаса ўкраінскай царкве.

 

Пра гэта па выніках сінода ў чацвер паведаміў мітрапаліт гальскі Эмануіл.

10.10.2018

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся на Сінодзе па тэме ўдзелу моладзі ў ЭўхарыстыіВечарам 9 кастрычніка ў Рыме ў межах Сіноду Біскупаў, прысвечанага моладзі, пачаліся выступленні іерархаў па другой частцы Падрыхтоўчага дакумента. 


Раніцай наступнага дня на пасяджэнні выступіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які прадстаўляе беларускі епіскапат на Сінодзе.

 

У сваім выступленні старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі закрануў праблему духоўнай фармацыі праз удзел у сакрамэнтах і асабліва ў Эўхарыстыі. Асаблівую ўвагу ён надаў тэме ўдзелу моладзі ў нядзельнай і святочнай Імшы.

28.09.2018

Канстанцінопаль патлумачыў рашэнне даць Украіне аўтакефаліюКанстанцінопальскі патрыярхат абгрунтаваў рашэнне прадаставіць Украіне аўтакефалію. Ён апублікаваў 29-старонкавы тэкст «Сусветны трон і царква Украіны — расказваюць дакументы», у якім прыводзяцца звесткі з архіваў, якія даказваюць яе незалежнасць ад Маскоўскага патрыярхату

 

Гістарычнае даследаванне праводзілася пры падтрымцы адукацыйнага фонду банка National Bank of Greece. У ім сцвярджаецца, што Канстанцінопаль ніколі не перадаваў Кіеўскую мітраполію, на аснове якой паўстала Украінская царква, у кананічную тэрыторыю Маскоўскага патрыярхату. Права хіратоніі (святарства), згодна з дакументам, было прадастаўлена Маскве «па фінансавых прычынах», «з неабходнасці» і «насіла часовы характар».


Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier