Пошук

Каляндар

 

Беларускія іерархі сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Іньяцыё Чэффаліа  


Беларускія іерархі сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Іньяцыё Чэффаліа26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Іньяцыё Чэффаліа, які нядаўна прыбыў у Беларусь.

 

Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі «з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Традыцыі Касцёла ў лучнасці з Рымам і Пантыфікам».

 

 «Маем надзею, што разам з нунцыем мы будзем адважнымі “пілігрымамі надзеі” і, згодна з заклікам папы Льва XIV, хоць і такія розныя, усе мы ў Хрысце будзем будаваць адзінства»,

— сказаў іерарх.

 

Арцыбіскуп Чэффаліа прадставіў ліст аб прызначэнні яго нунцыем у Беларусі ад Дзяржаўнага Сакратара Апостальскага Пасаду кардынала П'етра Параліна, адрасаваны Старшыні ККББ.

 

У гэтым лісце, між іншым, выражалася вялікая павага Апостальскага Пасаду да беларускага народа і выражалася надзея, што арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа як прадстаўнік Папы яшчэ больш паспрыяе наладжванню братэрскіх сувязей з Беларуссю, яе народам і Касцёлам.


Падчас размовы прысутныя біскупы расказалі аб сваіх дыяцэзіях і мерапрыемствах, якія ў іх будуць праводзіцца.

 

Беларускія іерархі сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Іньяцыё ЧэффаліаБеларускія іерархі сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Іньяцыё ЧэффаліаБеларускія іерархі сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Іньяцыё ЧэффаліаБеларускія іерархі сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Іньяцыё Чэффаліа

Тэкст: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі / Фота: Кс. канонік Юрый Ясевіч / Catholic.by

 

 


28.06.2025

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier